Анальгезія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Анальгезія (ад лац.: analgesia, analgia — літаральна «без болю») — памяншэнне болевай адчувальнасці (у тым ліку выбарчае, калі іншыя віды адчувальнасці не закранаюцца) з дапамогай фармакалагічных прэпаратаў розных груп (наркатычныя анальгетыкі, нестэроідныя супрацьзапаленчыя сродкі, спазмалітыкі і інш.), хірургічных метадаў (нейратамія), фізіятэрапеўтычнага ўздзеяння (электраанальгезія па методыцы электрасну, электрамагнітныя палі ультравысокай, высокай і звышвысокай частаты, нізкачастотныя магнітныя палі і інш.). Інтэнсіўнасць успрымання болю можа зніжацца да поўнай немагчымасці яе ўспрымання.

Анальгезія можа назірацца пры некаторых захворваннях нервовай сістэмы.

Вельмі рэдкія выпадкі прыроджанай анальгезіі, у гэтым выпадку чалавек павінен выконваць пэўны графік назіранняў за сваім целам і часта наведваць лекара, каб папярэдзіць развіццё захворванняў, якія ў звычайных людзей дыягнастуюцца болевымі адчуваннямі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]