Перайсці да зместу

Анастасія Раманаўна Лаўрынчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анастасія Раманаўна Лаўрынчук
Род дзейнасці мадэль, тэлевядучая
Дата нараджэння 27 красавіка 2000(2000-04-27) (24 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Раман Лаўрынчук
Маці Алена Лаўрынчук
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Другая Віцэ-міс Беларусь-2018

Анастасія Раманаўна Лаўрынчук (нар. 27 красавіка 2000, Мінск, Беларусь) — беларуская мадэль і тэлевядучая.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла з адзнакай гімназію № 24 у Мінску. У фінале Нацыянальнага конкурсу прыгажосці, які адбыўся 4 мая 2018 года ў Мінску, атрымала тытул «Другая Віцэ-міс Беларусь-2018»[1].

У снежні 2019 года прадстаўляла Беларусь на міжнародным конкурсе «Міс свету-2019» у Лондане і не здолела трапіць у топ. Яе лепшы вынік — рэйтынг з 19 самых інтэлектуальных дзяўчат свету ў межах намінацыі «Head to Head Challenge»[2]. Таксама яна ўвайшла ў топ-32 самых спартыўных удзельніц конкурсу.

У 2021 годзе скончыла Інстытут бізнесу БДУ па спецыяльнасці «Бізнес-адміністраванне» па праграме бакалаўрыяту.

З 2023 года працуе тэлевядучай на канале СТБ[3].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]