Анатоль Аляксандравіч Нікулін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Аляксандравіч Нікулін
Дата нараджэння 21 жніўня 1923(1923-08-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 кастрычніка 1996(1996-10-14) (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фармакалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Вядомыя вучні Yury Krylov[d] і Dinara Üzbäkevä[d]
Партыя
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн «Знак Пашаны»

Анатоль Аляксандравіч Нікулін (руск.: Анатолий Александрович Никулин; 21 жніўня 1923, Саратаў — 14 кастрычніка 1996, Разань) — савецкі і расійскі вучоны, доктар медыцынскіх навук, прафесар (1967). У 1961—1983 гг. рэктар Разанскага медыцынскага інстытута.

Член КПСС з 1945 года. Скончыў з адзнакай Саратаўскі медыцынскі інстытут (1946). У 1949 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1959—1990 гг. загадчык кафедры фармакалогіі Разанскага медыцынскага інстытута. У 1956—1958 гг. дэкан лячэбнага факультэта. З 1958 г. прарэктар. У 1966 г. абараніў доктарскую дысертацыю. Распрацоўваў напрамак апітэрапіі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]