Разанскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Разанскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт | |
---|---|
Заснаваны | 1943 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Сайт | rzgmu.ru (руск.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Разанскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт імя акадэміка І. П. Паўлава (руск.: Ряза́нский госуда́рственный медици́нский университе́т и́мени акаде́мика И. П. Па́влова) — адна з найбуйнейшых ВНУ Разані. Заснаваны ў 1943 годзе як Маскоўскі медінстытут Міністэрства аховы здароўя РСФСР, у 1950 годзе пераведзены ў Разань і перайменаваны ў Разанскі медыцынскі інстытут імя акадэміка І. П. Паўлава. У 1993 года ператвораны ва ўніверсітэт.
Па рашэнні ўрада ад 21 студзеня 1950 года Маскоўскі медыцынскі інстытут пераведзены ў Разань, а пастановай Савета Міністраў СССР № 472 ад 10 чэрвеня 1950 года перайменаваны ў Разанскі медыцынскі інстытут імя акад. І. П. Паўлава. З Масквы былі пераведзены 2, 3 і 4 курсы. Першы курс набіраўся ўжо ў Разані. А пяты курс пакінулі ў першым Маскоўскім медыцынскім інстытуце.
З часам былі адкрыты новыя факультэты: санітарна-гігіенічны (1962), фармацэўтычны (1966), падрыхтоўчае аддзяленне (1971), удасканалення ўрачоў (1984), які ў 1994 годзе рэарганізаваны ў факультэт паслядыпломнай адукацыі (ФПДА), стаматалагічны (1991), аддзяленне падрыхтоўкі замежных навучэнцаў (1992).
У 1993 годзе медыцынскі інстытут быў ператвораны ў Разанскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт.
З 1960-х гадоў ва ўніверсітэце распрацоўваецца апітэрапія.
Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Яўген Сямёнавіч Карабкоў (працаваў у 1963—1980 гг., загадчык кафедры)
- Анатоль Аляксандравіч Нікулін (рэктар 1961—1983)
- Валянціна Рыгораўна Макарава (рэктар 1999—2007)
- Міхаіл Фёдаравіч Сауткін (выпускнік і выкладчык)
- Андрэй Канстанцінавіч Рачкоў (выпускнік і выкладчык)