Анатоль Аляксеевіч Ткачонак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Аляксеевіч Ткачонак
Дата нараджэння: 14 сакавіка 1922(1922-03-14)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 13 лістапада 1994(1994-11-13) (72 гады)
Грамадзянства:
Род дзейнасці: мастак
Вучоба:

Анатоль Аляксеевіч Ткачонак (14 сакавіка 1922, вёска Селішча, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць — 13 лістапада 1994) — беларускі графік і мастак-пейзажыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19371940 г. вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы. Працаваў мастаком на прадпрыемтсвах Віцебска, Мінска, Карэльскай АССР, Эстонскай ССР. Скончыў чатырохгадовыя рысавальныя курсы пры Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Працаваў пераважна ў жанры пейзажа ў тэхнікай акварэлі, алею. З 1948 г. удзельнічаў у мастацкіх выстаўках, прыняў непасрэдны ўдзел у 15 рэспубліканскіх выстаўках, у якіх паказаў гледачам каля 250 сваіх работ. У 1973 г. Саюз мастакоў БССР арганізаваў персанальную выстаўку мастака, дзе было прадстаўлена 130 работ.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Творы вызначаюцца шчырасцю, тонкім лірыка-паэтычным успрыманнем прыроды. Сярод работ: «Цёплы дзень» (1940 г.), «Поле», «Майскі дзень», «У парку», «Дворык», «На беразе возера», «Вясковы эцюд» (усе 1948 г.), «На таку» (1959 г.), «Рэчанька» (1960 г.), «Жнівень» (1964 г.), «Поле восеньскае» (1965 г.), «Летні матыў» (1966 г.), «Хмары над іржышчам» (1967 г.), «Першы снег» (1969 г.), «Цішыня», «Заходняя Дзвіна ў Бешанковічах» (абодва 1970 г.), «Прасторы Наваполацка» і «Старадаўнасць Полацка» (абодва 1972 г.), «На пляцоўцы» (1973 г.), «Акно» (1975 г.), «Сенненскае возера» (1979 г.), «Восеньскае» (1980 г.), «Чэрвень», «Зямля восеньская. Забор'е» (абодва 1984 г.), «Да восені. Букет» (1986), «Вятры перадасеннія» (1988 г.) і іншыя. Аўтар партрэтаў партызанкі Пашы Васіленка, маці і іншых. Шэраг карцін мастака знаходзяцца ў Дзяржаўным мастацкім музеі БССР, Віцебскім краязнаўчым музеі, у іншых музеях рэспублікі. Творчасць А. А. Ткачонка цесна звязана з рэалістычнай традыцыяй пейзажнага жывапісу, мае глыбокія карані ў беларускім мастацтве.