Анатоль Мікалаевіч Мізяк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Мікалаевіч Мізяк
Дата нараджэння 16 жніўня 1934(1934-08-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 красавіка 1993(1993-04-03) (58 гадоў)
Род дзейнасці урач, ваенны ўрач, афтальмолаг, медыцынскі адміністратар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук (1976)
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Анатоль Мікалаевіч Мізяк (16 жніўня 1934, Харкаў, Украіна — 3 красавіка 1993) — беларускі ўрач-афтальмолаг, палкоўнік медыцынскай службы. Заслужаны ўрач БССР (1982). Кандыдат медыцынскіх навук (1976)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Харкаўскі медыцынскі інстытут (1958). На медыцынскіх пасадах у Беларускай ваеннай акрузе, у тым ліку начальнік агульнавайсковага шпіталя ў Мінску (1958—1985). Начальнік галоўнага шпіталя Заходняй групы войскаў у ГДР (1985—1990)[1].

Загадчык аддзела інтэрнатуры (1990—1991), прарэктар па атэстацыйнай рабоце (1991—1993) Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў[1].

Зноскі