Перайсці да зместу

Анатоль Міхайлавіч Зінкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Міхайлавіч Зінкевіч
старшыня Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта[d]
1995 — 1998
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
з 1980

Нараджэнне 10 жніўня 1938(1938-08-10)
Смерць 1 чэрвеня 2012(2012-06-01) (73 гады)
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларускай ССР

Анатоль Міхайлавіч Зінкевіч (10 жніўня 1938, в. Дамшына, Чэбкасарскі раён, Валагодская вобласць — 1 чэрвеня 2012) — Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР (1983).

Скончыў Роскую сярэднюю школу. Працоўную дзейнасць пачаў у Ваўкавыскім раёне ў 1965 годзе пасля заканчэння службы ў шэрагах Балтыйскага ваенна-марскога флоту — чатыры гады нёс службу на ваенным выратавальным судне ў якасці машыніста-манеўрыста. Закончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці заатэхнік-зааінжынер (1966).

Працаваў у Ваўкавыскім раёне заатэхнікам, галоўным заатэхнікам на Ваўкавыскай дзяржплемстанцыі (1965—1967). З 1967 года у саўгасе «Рось» — заатэхнік-селекцыянер, галоўны заатэхнік, з 1975 года дырэктар племзавода «Рось». Пад яго кіраўніцтвам ў 1981 года за высокія дасягненні ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, асабліва прадуктаў жывёлагадоўлі, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР калектыў племзавода узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У 1995—1998 гадах старшыня Ваўкавыскага райвыканкама. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1980—1985).

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвоонага Сцяга (1973), Кастрычніцкай Рэвалюцыі(1983), Леніна (1986), медалямі[1].

Зноскі