Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ваўкавыскі райвыканкам)
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Ваўкавыскі раён
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт
Штаб-кватэра 231900, Гродзенская вобласць, г. Ваўкавыск, вул. Дзяржынскага, 3
Старшыня Міхаіл Міхайлавіч Сіцько
Сайт volkovysk.grodno-region.by

Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гродзенскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Ваўкавыскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада, у будынку па вул. Дзяржынскага, 3.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
  • Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання;
  • Упраўленне справамі;
  • Упраўленне эканомікі, гандлю і паслуг;
  • Упраўленне адукацыі;
  • Аддзел спорту і турызму;
  • Юрыдычны аддзел;
  • Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
  • Аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
  • Упраўленне землеўпарадкавання;
  • Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
  • Аддзел культуры;
  • Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
  • Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
  • Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
  • Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
  • Фінансавы аддзел;
  • Аддзел унутраных спраў.

Старшыні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • volkovysk.grodno-region.by — афіцыйны сайт Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта