Анатоль Пятровіч Хішчанка
Анатоль Пятровіч Хішчанка | |
Партыя | |
---|---|
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык |
Месца працы | |
Нараджэнне | 17 жніўня 1958 (62 гады) |
Анатоль Пятровіч Хішчанка (нар. 17 жніўня 1958, в. Красная Пярэспіца Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі) — беларускі палітык. Член Вышэйшага Савета Ліберальна-дэмакратычнай партыі, намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Растоўскі-на-Доне інстытут сельгасмашынабудавання (інжынер-механік), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнародны маркетынг».
Працоўную дзейнасць пачаў майстрам на Бабруйскім заводзе машын для ўнясення ўгнаенняў. Служыў у радах Савецкай Арміі, афіцэр запасу. Працаваў майстрам, старшым майстрам, намеснікам начальніка цэха, прадстаўніком органа дзяржаўнай прыёмкі вытворчага аб’яднання «Мінскі трактарны завод», дырэктарам вытворчай кампаніі «Вольніца».
З’яўляўся дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].
Зноскі
- Выпускнікі Данскога дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся 17 жніўня
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Бранскай вобласці
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання