Перайсці да зместу

Анатоль Рыгоравіч Шэлег

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Рыгоравіч Шэлег
Дата нараджэння 25 снежня 1909(1909-12-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лютага 1988(1988-02-12) (78 гадоў)
Прафесія акцёр
Тэатр
Узнагароды
Народны артыст Беларускай ССР

Анатоль Рыгоравіч Шэлег (25 снежня 1909, Мінск — 12 лютага 1988) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларускай ССР (1952).

У 1933 годзе скончыў драматычную студыю пры 2-м Беларускім дзяржаўным тэатры (цяпер — Тэатр імя Якуба Коласа).

Акцёр Беларускага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа з 1931 года. Сыграў больш за 200 роляў, пераважна сацыяльных герояў, стварыў шэраг вобразаў сучаснікаў. Яго сцэнічныя вобразы адрозніваліся ўнутранай сілай, цэласцю, выразнасцю вонкавага малюнка.

Член ВКП(б) з 1943 года, на працягу 20 гадоў ён быў сакратаром партарганізацыі тэатра, абіраўся дэлегатам XXVII і XXVIII з’ездаў Кампартыі Беларусі, членам Віцебскага абкама КПБ, дэпутатам абласнога Савета дэпутатаў працоўных.

Зноскі