Анатоль Сяргеевіч Ізаітка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Сяргеевіч Ізаітка
Дата нараджэння 21 снежня 1954(1954-12-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 ліпеня 2014(2014-07-27) (59 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Вучоба
Мастацкі кірунак графіка і станковы жывапіс[d]
Член у

Анатоль Сяргеевіч Ізаітка (нар. 21 снежня 1954, Полацк, Віцебская вобласць — 27 ліпеня 2014) — беларускі мастак. Член Беларускага Саюза мастакоў (1995).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1984 годзе скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці. У 1984—1989 гадах — настаўнік Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. З 1989 года — мастак камбіната «Мастацтва».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у станковым жывапісе і графіцы. Характар вобразаў вызначае аўтарская міфалогія, у творах пераважаюць складаныя кампазіцыйныя пабудовы, каляровыя і тонавыя кантрасты.

Сярод асноўных твораў: «Мой родны кут» (1989), «Стары Віцебск» (1998), «Разбітыя люстэркі» (1999), «Памяці С. Кухто» (1999), «Мастак і натхненне» (2000), «Усходняя зорка» (2000), «Дабравешчанне» (2001), «Першы снег» (2001), «Крэст на крэст» (2002), «Чаромха ў горадзе» (2006), «Фея» (2007), «Грамніцы» (2008), «Купальская вада» (2008), «Антонаўка» (2008), а таксама такія палотны, як «Сонечнае зацьменне», «Успенне», «Блакітная Полаччына», «Перад навальніцай» і інш.

аботы мастака знаходзяцца ў дзяржаўных і прыватных калекцыях Беларусі і замежжа[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дашкевич, В. С белого листа / В. Дашкевич // Витебский проспект. — 2010. — 30 дек. — С. 23.
  • Ізаітка Анатоль Сяргеевіч // Беларускі саюз мастакоў: 1938—1998 : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мінск : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 222.
  • Ізаітка Анатоль // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі; аўт. уступ. У. Андрэйчанка; фота: В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мінск : Беларусь, 2005. — С. 53.
  • Цыбульский, М. Л. Изотко Анатолий Сергеевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 463.