Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
(ВДТУ)
Выява лагатыпа
Заснаваны 1965
Рэктар Андрэй Аляксандравіч Кузняцоў
Дактары 11
Прафесары 15
Выкладчыкаў 295
Размяшчэнне Віцебск
Юрыдычны адрас 2210038, Беларусь, Віцебская вобласць, г. Віцебск, Маскоўскі пр., 72
Сайт vstu.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт — вышэйшая навучальная ўстанова г. Віцебска. У склад вучэбна-навукова-вытворчага комплексу ўніверсітэта ўваходзяць 7 факультэтаў, 27 кафедраў, 4 навучальныя карпусы, 2 інтэрнаты, эксперыментальна-доследнае прадпрыемства, аспірантура, бібліятэка, спартыўна-аздараўленчы комплекс і інш. Навучаюцца каля 8000 студэнтаў на дзённым і завочным аддзяленні.

Навукова-педагагічныя кадры — 295 чалавек, сярод іх — 11 дактароў навук, 15 прафесараў, 116 кандыдатаў навук, 116 дацэнтаў. Ва ўніверсітэце працуюць 3 акадэмікі і 5 членаў-карэспандэнтаў розных акадэмій, 2 заслужаныя дзеячы адукацыі Рэспублікі Беларусь, 1 заслужаны рацыяналізатар БССР.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да 1960-х гадоў у БССР шырока развівалася лёгкая прамысловасць. Пасля Вялікай Айчыннай вайны былі адноўленыя і пабудаваны новыя прадпрыемствы швейнай, трыкатажнай, абутковай і іншых галін прамысловасці. Савет Міністраў БССР ад 14 жніўня 1959 года зацвердзіў праектнае заданне на будаўніцтва ў г.Віцебску тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці.

Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (ВТІЛП) быў адкрыты 25 чэрвеня 1965 Пастановай Савета Міністраў Беларускай СССР за № 305 ад 24 чэрвеня 1965 года. Першым рэктарам інстытута быў прызначаны кандыдат хімічных навук, дацэнт Сцяпан Еўдакімавіч Савіцкі, які працаваў загадчыкам кафедры хіміі ў Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі.

Будаўніцтва інстытута ажыццяўлялася 38-м будаўнічым упраўленнем будтрэста № 9. Брыгада, якая будавала інстытут, атрымала ордэн Леніна. Здача ў эксплуатацыю навучальнага корпуса, першага інтэрната, вонкавых камунікацый і падсобных памяшканняў адбылася 1 верасня 1965 года.

Першы набор студэнтаў ажыццяўляўся па пяці спецыяльнасцях на шасці кафедрах інстытута. Паступова павялічваўся план прыёму студэнтаў, ствараліся новыя кафедры, кабінеты, лабараторыі, адкрываліся новыя спецыяльнасці, папаўнялася матэрыяльна-тэхнічная база. У лютым 1995 года інстытут прайшоў акрэдытацыю на статус вышэйшай навучальнай установы ўніверсітэцкага тыпу па крытэрыях, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, і з 20 красавіка 1995 пераўтвораны ў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (ВДТУ).

Факультэты і кафедры[правіць | правіць зыходнік]

Да 2017 года[правіць | правіць зыходнік]

Эканамічны факультэт[правіць | правіць зыходнік]

Эканамічны факультэт (да 1997 года эканоміка-тэхналагічны) заснаваны ў 1997 годзе, з’яўляецца адным з найбуйнейшых ва ўніверсітэце.

У склад факультэта ўваходзяць 8 кафедраў :

  • кафедра эканомікі;
  • кафедра менеджменту;
  • кафедра эканамічнай тэорыі і маркетынгу;
  • кафедра камерцыйнай дзейнасці;
  • кафедра інфарматыкі;
  • кафедра замежных моў;
  • кафедра гісторыі і права;
  • кафедра філасофіі.

На факультэце навучаюцца больш за 1000 студэнтаў, працуюць 73 выкладчыка.

На факультэце вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па сямі спецыяльнасцях:

  • менеджмент
  • Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве
  • Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт
  • маркетынг
  • Фінансы і крэдыт
  • Эканоміка і арганізацыя вытворчасці

Мастацка-тэхналагічны факультэт[правіць | правіць зыходнік]

Мастацка-тэхналагічны факультэт — адзіны ў Рэспубліцы Беларусь, ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў для тэкстыльнай прамысловасці. Пачаў функцыянаваць з 1971 года як інжынерна-тэхналагічны, з 1978 года — эканоміка-тэхналагічны, з 1997 года — мастацка-тэхналагічны. На факультэце працуе 72 выкладчыкі: 4 доктара навук, 32 кандыдата навук. Сярод іх: 2 прафесары, 28 дацэнтаў. Сярод выкладчыкаў творчых дысцыплін — 18 членаў Беларускага Саюза Дызайнераў і 7 членаў Беларускага Саюза Мастакоў.

У склад факультэта ўваходзяць 5 кафедр:

  • Кафедра дызайну
  • Кафедра прадзення натуральных і хімічных валокнаў
  • Кафедра ткацтва
  • Кафедра тэхналогіі трыкатажнай вытворчасці
  • Кафедра тэарэтычнай і прыкладной матэматыкі

Падрыхтоўка студэнтаў вядзецца па наступных спецыяльнасцях, напрамках і спецыялізацыях:

  • дызайн аб’ёмны;
  • дызайн камунікатыўны;
  • дызайн прадметна — прасторавага асяроддзя;
  • дызайн касцюма і тканін.

З 2012 года ўніверсітэт пачаў прыём і падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасці «Вытворчасць тэкстыльных матэрыялаў». У працэсе навучання студэнты размяркоўваюцца на 2 новыя напрамкі: вытворчасць тэкстыльных матэрыялаў (тэхналогія і менеджмент) і вытворчасць тэкстыльных матэрыялаў (тэхналогія і праектаванне).

Факультэт мае аспірантуру, дактарантуру і магістратуру па спецыяльнасці «Тэхналогія і першасная апрацоўка тэкстыльных матэрыялаў і сыравіны».

Механіка-тэхналагічны факультэт[правіць | правіць зыходнік]

Механіка-тэхналагічны факультэт створаны ў жніўні 1969 года. Больш 600 студэнтаў. Кафедры:

  • Кафедра тэхналогіі і абсталявання машынабудаўнічай вытворчасці
  • Кафедра машын і апаратаў лёгкай прамысловасці
  • Кафедра машын і тэхналогій высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі
  • Кафедра аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей
  • Кафедра фізікі
  • Кафедра механікі
  • Кафедра інжынернай графікі

На факультэце вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па 5 спецыяльнасцях:

  • тэхналогія машынабудавання;
  • тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці;
  • машыны і апараты тэкстыльнай, лёгкай прамысловасці і бытавога абслугоўвання;
  • аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей;
  • тэхналогія абсталявання высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі.

Канструктарска-тэхналагічны факультэт[правіць | правіць зыходнік]

Канструктарска-тэхналагічны факультэт арганізаваны ў чэрвені 1987 года ў выніку зліцця двух факультэтаў: «швейнай вытворчасці» і «Абутковая вытворчасці».

У склад факультэта ўваходзяць 6 кафедраў:

  • Кафедра канструявання і тэхналогіі адзення
  • Кафедра канструяванне і тэхналогія вырабаў са скуры
  • Кафедра аховы працы і прамысловай экалогіі
  • Кафедра хіміі
  • Кафедра стандартызацыя
  • Кафедра фізвыхавання

На факультэце вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па 4 спецыяльнасцях:

  • канструяванне і тэхналогія адзення;
  • канструяванне і тэхналогія вырабаў са скуры;
  • таваразнаўства і экспертыза тавараў;
  • метралогія, стандартызацыя і сертыфікацыя (лёгкая прамысловасць).

Завочны факультэт[правіць | правіць зыходнік]

Завочны факультэт арганізаваны ў 1965 годзе. Завочным факультэтам кіруе Цімафееў Анатоль Міхайлавіч, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.

На факультэце рыхтуе без адрыву ад вытворчасці спецыялістаў для лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці, машынабудавання і іншых галін народнай гаспадаркі:

  • фінансы і крэдыт (кваліфікацыя — эканаміст);
  • эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве (кваліфікацыя — эканаміст-менеджар);
  • маркетынг (кваліфікацыя — эканаміст-маркетолаг);
  • камерцыйная дзейнасць (кваліфікацыя — эканаміст);
  • менеджмент (кваліфікацыя — эканаміст);
  • метралогія, стандартызацыя сертыфікацыя (лёгкая прамысловасць) (кваліфікацыя — інжынер);
  • канструяванне і тэхналогія швейных вырабаў (кваліфікацыя — інжынер);
  • канструяванне і тэхналогія вырабаў са скуры (кваліфікацыя — інжынер);
  • тэхналогія машынабудавання (кваліфікацыя — інжынер);
  • машыны і апараты лёгкай, тэкстыльнай прамысловасці і бытавога абслугоўвання (кваліфікацыя — інжынер-механік);
  • аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей (кваліфікацыя — інжынер па аўтаматызацыі);
  • тэхналогія пражы, тканін, трыкатажу і нятканых матэрыялаў (кваліфікацыя — інжынер-тэхнолаг).

Факультэт дауніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафарыентацыі[правіць | правіць зыходнік]

Факультэт дауніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафарыентацыі рыхтуе абітурыентаў да паступлення ва ўніверсітэт па наступных напрамках: падрыхтоўчае аддзяленне ( дзённая, завочная формы навучання) ;

курсы: вячэрнія ; для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання ; двухтыднёвыя, для абітурыентаў перад уступнымі экзаменамі.

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў[правіць | правіць зыходнік]

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў створаны пры ўніверсітэце ў 1989 годзе. На факультэце праходзяць перападрыхтоўку больш за 200 слухачоў, больш як 300 чалавек штогод павышаюць кваліфікацыю, каля 1300 студэнтаў атрымліваюць вышэйшую адукацыю.

З 2017 года[правіць | правіць зыходнік]

У 2017 годзе праведзена структурная рэарганізацыя ўніверсітэта.[1]

Факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі[правіць | правіць зыходнік]

Кафедры:

  • Інфармацыйныя сістэмы і аўтаматызацыя вытворчасці
  • Тэхналогія машынабудавання
  • Цеплаэнергетыка
  • Фізіка і тэхнічная механіка

Спецыяльнасці:

  • Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей (кваліфікацыя: інжынер па аўтаматызацыі)
  • Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у праектаванні і вытворчасці)
  • Камп'ютарная мехатроніка (кваліфікацыя: інжынер)
  • Вытворчасць вырабаў на аснове трохмерных тэхналогій (кваліфікацыя: інжынер)
  • Тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання арганізацый (кваліфікацыя: інжынер-энергетык)
  • Тэхналогія машынабудавання (кваліфікацыя: інжынер)

Факультэт эканомікі і бізнес-кіравання[правіць | правіць зыходнік]

Кафедры:

  • Матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі
  • Менеджмент
  • Фінансы і камерцыйная дзейнасць
  • Эканамічная тэорыя і маркетынг
  • Эканоміка

Спецыяльнасці:

  • Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт (кваліфікацыя: эканаміст)
  • Камерцыйная дзейнасць (кваліфікацыя: эканаміст)
  • Маркетынг (кваліфікацыя: маркетолаг-эканаміст)
  • Фінансы і крэдыт (кваліфікацыя: эканаміст)
  • Эканоміка і арганізацыя вытворчасці (лёгкая прамысловасць) (кваліфікацыя: інжынер-эканаміст)
  • Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве (кваліфікацыя: эканаміст-менеджэр)
  • Эканоміка электроннага бізнесу (кваліфікацыя: эканаміст-праграміст)

Факультэт вытворчых тэхналогій[правіць | правіць зыходнік]

Кафедры:

  • Канструяванне і тэхналогія адзення і абутку
  • Экалогія і хімічныя тэхналогіі
  • Тэхнічнае рэгуляванне і таваразнаўства
  • Тэхналогія тэкстыльных матэрыялаў

Спецыяльнасці:

  • Метралогія, стандартызацыя і сертыфікацыя
  • Вытворчасць адзення, абутку і скургалантарэйных вырабаў
  • Вытворчасць тэкстыльных матэрыялаў
  • Таваразнаўства і экспертыза тавараў

Факультэт дызайну[правіць | правіць зыходнік]

Кафедры:

  • Дызайн и мода
  • Замежныя мовы
  • Сацыяльна-гуманітарныя дысцыпліны
  • Фізічная культура і спорт

Спецыяльнасці:

  • Дызайн віртуальнага асяроддзя
  • Дызайн камунікатыўны
  • Дызайн касцюму і тканін
  • Дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя

Завочны факультэт[правіць | правіць зыходнік]

Факультэт давузаўскай падрыхтоўкі і прафарыентацыі[правіць | правіць зыходнік]

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэцкі кампус[правіць | правіць зыходнік]

Карпусы Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта[правіць | правіць зыходнік]

  • Першы корпус: Дата прыёмкі ў эксплуатацыю: 31 жніўня 1965 года. Колькасць паверхаў — 4. Агульная плошча — 11645 м².
  • Другі корпус: Дата прыёмкі ў эксплуатацыю: 1971 год. Колькасць паверхаў — 4. Агульная плошча — 4754 м².
  • Трэці корпус: Дата прыёмкі ў эксплуатацыю: пасля рэканструкцыі інтэрната № 1. Колькасць паверхаў — 5. Агульная плошча — 4119 м².
  • Чацвёрты корпус: Дата прыёмкі ў эксплуатацыю: 2005 год. Першы пускавы комплекс УЛК УА «ВДТУ»: зала пасяджэнняў Савета, музей гісторыі ўніверсітэта, выставачная зала кафедры дызайну, выставачная зала інавацыйных распрацовак, 24 аўдыторыі. Рабочая плошча — 2261 м². Дата прыёмкі ў эксплуатацыю: 2007 год. Другі пускавы комплекс УЛК УА «ВДТУ»: эканамічны факультэт, у тым ліку дэканат, кафедра эканомікі, кафедра камерцыйнай дзейнасці, кафедра менеджменту, кафедра эканамічнай тэорыі і маркетынгу, кафедра інжынернай графікі, кафедра інфарматыкі, у тым ліку 2 камп’ютарныя залы. Дэканат ФПК і ПК, цэнтр інфармацыйных тэхналогій, у тым ліку выдавецкі аддзел, 4 камп’ютарныя залы, чытальная зала эканамічных навук. Аддзел аховы працы, буфет на 40 месцаў, 14 аудыторый. Рабочая плошча 3158 м².
  • Пяты корпус: Дата прыёмкі ў эксплуатацыю: 2011 год. Колькасць паверхаў — 4.

Навукова-тэхналагічны парк ВДТУ[правіць | правіць зыходнік]

Рэспубліканскае інавацыйнае ўнітарнае прадпрыемства «Навукова-тэхналагічны парк Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта» пачало сваю працу 24 жніўня 2010 года. У структуры  — уласнае канструктарскае бюро, навукова-даследчая лабараторыя, эксперыментальна-даследчая вытворчасць і планава-эканамічны сектар.

Структурныя падраздзяленні[правіць | правіць зыходнік]

Эксперыментальна-даследчае прадпрыемства[правіць | правіць зыходнік]

На эксперыментальна-даследчым прадпрыемстве ўкараняюцца новыя тэхналогіі, распрацаваныя ў ВДТУ.

Музей ВДТУ[правіць | правіць зыходнік]

Музей гісторыі ўніверсітэта размяшчаецца ў вучэбна-лабараторным корпусе № 4. Экспазіцыя музея распавядае пра гісторыю стварэння ўніверсітэта, пра вучоных, якія працавалі ў ім у розныя гады, пра сучасную дзейнасць універсітэта. На стэндах — матэрыялы, прысвечаныя першым выкладчыкам, развіццю навукі ў ВНУ, мастацкай самадзейнасці, спорту, студэнцкаму будаўнічаму руху.

Крама ВДТУ[правіць | правіць зыходнік]

На падставе загаду рэктара і рашэння выканкама адміністрацыі Кастрычніцкага раёна №200 ад 19.04.2006 г. створана «Крама ВДТУ», з’яўляецца адасобленым структурным падраздзяленнем універсітэта. Зачынена восенню 2008 года.

Дом мадэляў ВДТУ[правіць | правіць зыходнік]

Студэнцкі Дом Мод заснаваны ў 2006 годзе ініцыятыўнай групай ВДТУ кафедры КТФ. Дырэктар Студэнцкага Дома Мод - Хімдыят Надзея Анатольеўна, член Беларускага Саюза Дызайнераў. Калекцыі ствараюць студэнты.

Спарткомплекс ВДТУ[правіць | правіць зыходнік]

Студэнцкі спартыўны комплекс мае басейн, фітнес-залу і трэнажорную залу.

Санаторый-прафілакторый[правіць | правіць зыходнік]

Пры ўніверсітэце адкрыты студэнцкі санаторый-прафілакторый на 50 месцаў. Студэнцкі санаторый-прафілакторый адкрыты ў 1973 годзе на базе інтэрната № 2, з’яўляецца адзінай аздараўленчай установай сярод тэхнічных навучальных устаноў г. Віцебска і Віцебскай вобласці. У лютым 2005 года выдадзена ліцэнзія на права медыцынскай дзейнасці, а ў красавіку 2006 года прафілакторый прайшоў атэстацыйную камісію ў г. Мінску на статус «Студэнцкі санаторый-прафілакторый».

Працуюць тэрапеўтычны кабінет, працэдурны кабінет, фізіятэрапеўтычны кабінет, гразелячэбніца.

Кабінеты аснашчаны сучаснымі медыцынскімі прыладамі і апаратурай, медыкаментамі.

Культурнае жыццё ВДТУ[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўніверсітэце працуе студэнцкі клуб. Праводзяцца тэматычныя вечары, сустрэчы, канцэрты мастацкай самадзейнасці. Дзейнічае народны харэаграфічны ансамбль «Віцябланка», вакальная студыя. Штогод ва ўніверсітэце ладзіцца фестываль «Залатая мелодыя восені», у якім прымаюць удзел калектывы мастацкай самадзейнасці ўсіх факультэтаў. На базе ўніверсітэта створана Віцебская абласная ліга МГА «Беларускі КВЗ», праводзіцца Віцебскі рэгіянальны конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна». Штогод праводзіцца Міжнародная навуковая канферэнцыя.

Рэктары[правіць | правіць зыходнік]

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]