Анатоль Фёдаравіч Комар
Анатоль Фёдаравіч Комар | |
---|---|
Род дзейнасці | навуковец, палітык |
Дата нараджэння | 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | XX стагоддзе |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Член у |
Анатоль Фёдаравіч Комар (у эміграцыі Ромар; 1902, Мінск — ?) — беларускі палітык, навуковец, дзеяч беларускай эміграцыі. Беларускі калабарант з нацыстамі ў часы Другой сусветнай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Да вайны працаваў дацэнтам Мінскага політэхнічнага інстытута. Пасля захопу Мінска немцамі, з ліпеня 1941 года працаваў у гарадской адміністрацыі. Пасля забойства Вацлава Іваноўскага, са снежня 1943 года — бурмістр Мінска[1]. Яго сакратарка выратавала Комару жыццё — знайшла падкладзеную партызанамі міну[2].
Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса (1944).
Незадоўга да прыходу Чырвонай Арміі эміграваў у Заходнюю Германію[3]. Супрацоўнічаў з рознымі антыкамуністычнымі рухамі — напрыклад, член Камітэта вызвалення народаў Расіі.
На эміграцыі змяніў прозвішча на Ромар[3].
Памёр і пахаваны ў французскай частцы Канады[3].
Зноскі
- ↑ Лявон Юрэвіч.. Мемуары на эміграцыі: Крыніцазнаўчае даследаванне(недаступная спасылка). Беларуская інтэрнэт-бібліятэка «Камунікат» (10 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2013. Праверана 30 сакавіка 2020.
- ↑ Зянон Пазняк. Мінск. Нямецкая акупацыя // Гутаркі з Антонам Шукелойцем. — Варшава: "АРО", 2003. — С. 70. — 1 150 экз. — ISBN 9955-9337-8-Х.
- ↑ а б в Зянон Пазняк. Дарога ў чужыну // Гутаркі з Антонам Шукелойцем. — Варшава: "АРО", 2003. — С. 108. — 1 150 экз. — ISBN 9955-9337-8-Х.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Язэп Найдзюк, Іван Касяк. Беларусь учора і сяння. Папулярны нарыс з гісторыі Беларусі / Укладанне Наталлі Дашкевіч. — Мінск: «Навука і тэхніка», 1993. — ISBN 5-343-01458-5.
- Зянон Пазняк. Гутаркі з Антонам Шукелойцем. — Варшава: «АРО», 2003. — 144 с. — 1 150 экз. — ISBN 9955-9337-8-Х.
- Соловьев, А.К. Белорусская Центральная Рада: создание, деятельность, крах / А.К. Соловьев. — Мн. : Навука і тэхніка, 1995. — 176 с.