Ана Алькаідэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ана Алькаідэ
Род дзейнасці музыкант, спявачка, nyckelharpa player
Дата нараджэння 1976
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Сайт anaalcaide.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ана Алькаідэ (ісп.: Ana Alcaide, нар. 1976, Мадрыд, Іспанія) — іспанская спявачка і музыкант, якая грае на нікельхарпе, выканаўца музыкі ў стылі Сярэднявечча, сефардскай музыкі і народнай песні.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ана Алькаідэ нарадзілася ў Мадрыдзе. З 8 гадоў навучалася ігры на скрыпцы. Скончыла мадрыдскі ўніверсітэт Кампутэнсэ, спецыялізавалася ў галіне біялогіі. Падчас знаходжання ў Швецыі ў рамках праграмы «Эразмус» Ана ўпершыню пазнаёмілася з нікельхарпам або шведскай клавішнай скрыпкай. Пасля вяртання ў Іспанію яна вырашыла сканцэнтравацца на прафесійнай музычнай кар’еры. У наш час Ана жыве і працуе ў Таледа, завочна навучаючыся ў Мальмскай музычнай акадэміі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 годзе Ана выпусціла свой першы альбом Viola de Teclas (з ісп. «клавішная скрыпка»). У альбоме Como la Luna y el Sol, які выйшаў праз два гады, яна дэбютавала і як спявачка. Аснову альбома складаюць народныя іспанскія і сефардскія мелодыі.

Цяпер Ана выступае не толькі як салістка, але і ўваходзіць у склад ансамбля Nemo.

Зноскі