Перайсці да зместу

Мадрыдскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мадрыдскі ўніверсітэт
Universidad Complutense de Madrid
Выява лагатыпа
Рэктарат
Арыгінальная назва Universidad Complutense de Madrid
Заснаваны 1836
Рэктар Карлас Андрадас[d][1]
Студэнты 91 598
Краіна
Размяшчэнне Мадрыд, Іспанія
Сайт ucm.es
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мадрыдскі ўніверсітэт ці Мадрыдскі ўніверсітэт Камплутэнсэ (ісп.: La Universidad Complutense de Madrid, UCM) — найбуйнейшая вышэйшая навучальная ўстанова Іспаніі.

Створаны ў 1836 аб’яднаннем універсітэта ў г. Алькала-дэ-Энарэс (заснаваны ў 1508 у правінцыі Мадрыд) і Цэнтральнага ўніверсітэта ў Мадрыдзе (з 1821). Меў назву Цэнтральны ўніверсітэт Мадрыда. 3 1850 — Мадрыдскі ўніверсітэт. Дзяржаўная навучальная ўстанова. У 1994/95 навучальным годзе больш за 127 тыс. студэнтаў; факультэты: філасофіі і адукацыйных навук, геаграфіі і гісторыі, філалагічны, матэматычны, фізічны, геалагічны, біялагічны, права, медыцынскі, ветэрынарных навук, фармацэўтычны, эканомікі і кіравання, палітычных навук і сацыялогіі, інфарматыкі, выяўленчага мастацтва, аданталогіі. Пры ўніверсітэце працуюць: інстытуты прыкладнога магнетызму, навук аб навакольным асяроддзі, эмбрыялогіі, судовай анатоміі, крыміналогіі, астраноміі і геадэзіі, педагагічных навук, сучасных моў і перакладу, правоў чалавека, наркалогіі, кампаратыўнага права, феміністычных праблем, патэнцыялу чалавека і інш.; Цэнтр еўрапейскай дакументацыі, каледжы, школы, клінічныя шпіталі. Мае бібліятэку (больш за 1,5 млн тамоў), музей, батанічны сад.

Вядомыя выпускнікі

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. https://www.ucm.es/rector
  2. Directory of Open Access Journals — 2003.