Анварбек Закіравіч Латыпаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анварбек Закіравіч Латыпаў
Дата нараджэння 28 жніўня 1927(1927-08-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 2010(2010-11-19) (83 гады)
Род дзейнасці біёлаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1975)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Анварбек Закіравіч Латыпаў (28 жніўня 1927, Петрапаўлаўск, РСФСР - 19 лістапада 2010) — беларускі біёлаг. Доктар сельскагаспадарчых навук (1975), прафесар (1978), акадэмік Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі Расіі, член савета спецыяльнага Фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў. Заслужаны работнік адукацыі Беларусі (1995).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя Ціміразева (1951). З 1955 працуе ў БСГА (1955–2010, агранамічны факультэт, асістэнт, дацэнт кафедры селекцыі і насенняводства, прафесар кафедры генетыкі і насенняводства, у 1967–2000 – загадчык кафедры генетыкі, 1957–1961 – дэкан факультэта завочнага навучання, 1962–1967 – прарэктар па навуковай рабоце, 1977–1983 – прарэктар па вучэбнай рабоце).

Аўтар звыш 160 навуковых прац па генетыцы і селекцыі збожжавых культур (пшаніца, трыцікале).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1966), званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1995) і інш.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Унук Сцяпан Сяргеевіч Латыпаў стаў ахвярай палітычнага пераследу ў 2020-х гг.

Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Основы цитологии и цитологические методы: Учеб.пособие. — Горки,1969.
  • Биология цветения, опыления и оплодотворения видов пшеницы. — Горкі, 1971.
  • Биологические и технологические основы выращивания растений. — Варшава:Наука,1990.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Латыпаў Анварбек Закіравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9. — Мн.,1999. — С.156.