Перайсці да зместу

Агранамічны факультэт БДСГА

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Агранамічны факультэт
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
Заснаваны 1919

Агранамічны факультэт — адзін з факультэтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Факультэт з’яўляеца найстарэйшым, створаны ў 1919 годзе.

Выпускнікі агранамічнага факультэта паспяхова працуюць у навукова-даследчых інстытутах, на вопытных станцыях, дзяржаўных сортавыпрабавальных станцыях, у інспекцыях па насенняводству, каранціну і ахове раслін, на прадпрыемствах, якія вырабляюць арыгінальнае, элітнае і рэпрадукцыйнае насенне раянаваных гатункаў вырошчвальных культур, у сельскагаспадарчых арганізацыях, а таксама арганізацыях, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку. Каля чвэрці выпускнікоў гэтых спецыяльнасцяў звязваюць сваю далейшую дзейнасць з навуковымі даследаваннямі — яны паспяхова працуюць у інстытутах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Сярод вядомых выпускнікоў дадзенага факультэта А. А. Папкоў і М. І. Русы; акадэмікі С. Г. Скарапанаў, П. І. Альсмік, С. І. Грыб, У. П. Самсонаў, В. М. Шлапуноў, Л. В. Кукраш[1].

Спецыяльнасці

[правіць | правіць зыходнік]

На дадзеным факультэце вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па спецыяльнасці (вочна і завочна) «аграномія» (у тым ліку скарочаны тэрмін навучання), а таксама «селекцыя і насенняводства».

На факультэце маюцца 5 кафедраў, на якіх працуюць 6 дактароў навук, прафесараў, 32 кандыдаты навук. Больш за 85 % выкладчыкаў маюць вучоныя ступені. Кафедры маюць лабараторыі, аснашчаныя сучасным абсталяваннем, камп’ютарныя класы.

Зноскі