Анвар аль-Аўлакі
Анвар аль-Аўлакі | |
أنور العولقي | |
![]() |
|
Род дзейнасці: |
Радыкальны ісламіст |
---|---|
Дата нараджэння: | |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: |
30 верасня 2011 (40 гадоў) |
Месца смерці: | |
Бацька: |
Насер аль-Аўлакі |
Дзеці: |
5 дзяцей (3 хлопчыка, 2 дзяўчынкі) |
Альма-матар: |
San Diego State University[d] |
![]() |
Анвар аль-Аўлакі (22 красавіка 1971, Лас-Крусес, Нью-Мексіка, ЗША — 30 верасня 2011, Емен[1]) — радыкальны ісламскі прапаведнік амерыканскага паходжання. Стаў вядомы сваімі пропаведзямі ў Інтэрнэце ў падтрымку дзеянняў радыкальных ісламісцкіх груп, у тым ліку Аль-Каіды. Лічыўся ідэалагічным лідарам Аль-Каіды на Аравійскім паўвостраве.
Змест
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям'і выхадца з Емена.
Увосень 2010 года ўлады ЗША абвясцілі Анвара аль-Аўлакі «тэрарыстам нумар адзін», якім да гэтага лічыўся Усама бін Ладэн[2]. Быў уключаны ў складзены ЦРУ спіс асоб, якія падлягаюць неадкладнай ліквідацыі, бо ўяўляюць сабою асобую пагрозу для інтарэсаў ЗША.
Бездакорна валодаў англійскай мовай, чым актыўна карыстаўся для агітацыі мусульманскай моладзі краін Еўрасаюза і Амерыкі на барацьбу з дзяржавамі, якія ўдзельнічаюць у вайне супраць ісламістаў.
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
Меў пецярых дзяцей — трох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Па стане на лістапад 2009 года ўсе яны, а таксама яго жонка знаходзіліся ў Сане разам з яго бацькам Насерам аль-Аўлакі.
Смерць[правіць | правіць зыходнік]
Па сцвярджэннях прадстаўнікоў улад Емена, 30 верасня 2011 года быў забіты падчас боесутыкнення баявікоў Аль-Каіды на Аравійскім паўвостраве з урадавымі войскамі[1]. Па іншай версіі, загінуў у выніку ўдару амерыканскага беспілотнага бамбардзіроўшчыка[3]. Неўзабаве яго смерць афіцыйна пацвердзіў прэзідэнт ЗША Барак Абама[4].
Зноскі
У іншым моўным раздзеле ёсць больш поўны артыкул Anwar al-Awlaki(англ.)
Вы можаце дапамагчы праекту, пашырыўшы бягучы артыкул з дапамогай перакладу.
|
|