Барак Абама
Барак Хусейн Абама II (англ.: Barack Hussein Obama II [bəˈrɑːk hʊˈseɪn oʊˈbɑːmə]; нар. 4 жніўня 1961[3][4][…], Ганалулу[3]) — амерыканскі палітык.
44-ы Прэзідэнт ЗША (з 20 студзеня 2009 года да 20 студзеня 2017 года), першы ў гісторыі Злучаных Штатаў афраамерыканец, які стаў кіраўніком дзяржавы.
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2009 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацька Абамы – кеніец Барак Хусейн Абама старэйшы (эканаміст), маці – ураджэнка штата Канзас Стэнлі Эн Данхэм (антраполаг). Пара разышлася, калі хлопчыку было два гады.
З шасцігадовага ўзросту Барак пражываў у Джакарце (пасля таго, калі яго маці выйшла замуж за інданезійца), там ён вучыўся ў мясцовай школе.
У 1971 годзе хлопчык вярнуўся на Гаваі, каб жыць з бабуляй і дзядулем. Ён пайшоў у школу Пунахоу, якую скончыў у 1979 годзе.
Вышэйшая адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1979 годзе Абама паступіў у Заходні каледж у Лос-Анджэлесе, затым (з 1981 года) вучыўся ў Калумбійскім універсітэце (дзе ў 1983 годзе ён атрымаў ступень бакалаўра палітычных навук).

У 1988–1991 гадах вывучаў юрыспрудэнцыю ў Гарвардскім універсітэце. Падчас вучобы пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Мішэль Робінсан, яна працавала ў юрыдычнай фірме, куды Абама прыйшоў на летнюю практыку пасля першага курса.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У перапынку паміж вучобай у Калумбійскім універсітэце і ў Гарвардзе Абама працаваў аналітыкам у Business International Corporation у Нью-Ёрку.
Пасля вучобы ў Гарвардзе ўладкаваўся ў юрыдычную фірму Davis, Miner, Barnhill & Gallard (Чыкага), дзе да 2002 года займаўся справамі, якія тычыліся грамадзянскіх, працоўных правоў, нерухомасці, выбарчага заканадаўства.
Акрамя таго, Абама выкладаў на юрыдычным факультэце Чыкагскага ўніверсітэта з 1992 года, пакуль не быў абраны ў Сенат ЗША ў 2004 годзе.
У 1997–2004 гады ён – сенатар ад Дэмакратычнай партыі ў Сенаце штата Ілінойс. Са студзеня 2005 па лістапад 2008 года быў сенатарам ад штата Ілінойс у Сенаце ЗША.
Выбары 2008 года
[правіць | правіць зыходнік]Пра намер балатавацца ў прэзідэнты Абама абвясціў 10 лютага 2007 года ў Спрынгфілдзе ў Ілінойсе. Яго асноўнай саперніцай унутры Дэмакратычнай партыі была нью-ёркскі сенатар Хілары Клінтан.
Пасля нялёгкай барацьбы ўнутры партыі, ужо як адзіны кандыдат ад дэмакратаў, ён разгарнуў кампанію супраць прэтэндэнта на вышэйшую дзяржаўную пасаду ад Рэспубліканскай партыі ЗША Дж. Мак-Кейна.
Атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах 4 лістапада 2008 года (52,9 % галасоў і 365 удзельнікаў Выбарчай калегіі ЗША), уступіў на пасаду 20 студзеня 2009 года.
Першы прэзідэнцкі тэрмін
[правіць | правіць зыходнік]На пасадзе прэзідэнта дамогся зацвярджэння свайго антыкрызіснага плана, які прадугледжваў выдзяленне 787 млрд даляраў для стабілізацыі эканомікі ЗША.
Вясной 2010 года рэалізаваў маштабную рэформу аховы здароўя, у выніку якой істотна павялічыўся доступ амерыканцаў да медыцынскага страхавання.
У ліпені 2010 года падпісаў закон аб узмацненні жорсткасці фінансавага рынку і ўзмацненні абароны спажыўцоў фінансавых паслуг.
Стаў праводзіць больш мяккую палітыку ў адносінах да Кубы. Аб’явіў «перазагрузку» адносін з Расіяй. Заявіў пра завяршэнне ваеннай місіі ЗША ў Іраку (у краіне тым не менш павінны былі застацца звыш 50 тыс. амерыканскіх вайскоўцаў).
У 2009 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію міру за «надзвычайныя намаганні ва ўмацаванні міжнароднай дыпламатыі і супрацоўніцтва паміж нацыямі».
У той жа час, ён значна пашырыў амерыканскую ваенную прысутнасць у Афганістане, давёўшы колькасць вайскоўцаў ЗША ў складзе Міжнародных сіл па садзейнічанні бяспецы ў гэтай краіне да 70 тыс. чалавек.
Увесну 2011 года Абама санкцыянаваў правядзенне спецыяльнымі падраздзяленнямі ЗША аперацыі па знішчэнні Усамы бэн Ладэна.
Выбары 2012 года
[правіць | правіць зыходнік]У лістападзе 2012 года пераабраны на пасаду прэзідэнта на другі тэрмін, атрымаўшы 51,1 % галасоў (332 выбаршчыкаў).
Другі прэзідэнцкі тэрмін
[правіць | правіць зыходнік]Адміністрацыя Абамы працягнула актыўна падтрымліваць масавыя народныя рухі, якія разгарнуліся з пачатку 2011 года ў арабскіх краінах, накіраваныя на звяржэнне існуючых рэжымаў, асабліва ў Лівіі супраць М. Кадафі і ў Сірыі супраць Б. Асада.
Працягнуў пачаты ў першы прэзідэнцкі тэрмін курс на нармалізацыю адносін з Кубай, у ліпені 2015 года паміж краінамі былі былі адноўлены дыпламатычныя адносіны.
Пасля прэзідэнцтва
[правіць | правіць зыходнік]Выступае з лекцыямі, займаецца прадзюсаваннем фільмаў і серыялаў для Netflix, актыўна ўдзельнічае ў дзейнасці «Obama Foundation»[19][20].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н https://www.gala.fr/stars_et_gotha/barack_obama
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о https://www.voici.fr/bios-people/barack-obama
- ↑ а б в г д е ё ж Barack Obama birth certificate — 2011.
- ↑ а б Person Profile // Barack Obama — 1990. Праверана 28 снежня 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #132522136 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 10 красавіка 2025.
- ↑ Kantor J. The Obamas’ Marriage // The New York Times / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2009. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 25 лістапада 2014.
- ↑ https://senatorobama.wordpress.com/wp-content/uploads/2008/06/obamamarriage.jpg Праверана 10 красавіка 2025.
- ↑ http://www.nytimes.com/2009/12/15/business/economy/15obama.html
- ↑ http://www.ucc.org/news/obama-inauguration.html
- ↑ https://www.workwithdata.com/person/barack-obama-1961 Праверана 27 верасня 2024.
- ↑ Biographical Directory of the United States Congress — GPO, 1903. Праверана 12 сакавіка 2015.
- ↑ Biographical Directory of the United States Congress — GPO, 1903. Праверана 12 сакавіка 2015.
- ↑ Hoffman R. LinkedIn — 2003. Праверана 23 снежня 2021.
- ↑ https://news.harvard.edu/gazette/story/2008/11/obama-joins-list-of-seven-presidents-with-harvard-degrees/
- ↑ Gala Barack Obama - La biographie de Barack Obama avec Gala.fr
- ↑ Voici Barack Obama - La biographie de Barack Obama avec Voici.fr
- ↑ http://www.newsday.com/news/new-york/obama-stood-out-even-during-brief-1985-nypirg-job-1.885513
- ↑ https://web.archive.org/web/20110708222043/http://www.dailyprincetonian.com/2005/12/07/14049/
- ↑ БРЭ. Обама Барак (руск.)
- ↑ РБК. Обама Барак (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Прэзідэнты ЗША
- Сенатары ЗША
- Нарадзіліся 4 жніўня
- Нарадзіліся ў 1961 годзе
- Нарадзіліся ў Ганалулу
- Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гарварда
- Дактары права
- Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
- Чалавек года па версіі часопіса «Time»
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
- Асобы
- Адвакаты ЗША
- Юрысты ЗША
- Сенатары ад штата Ілінойс
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
