Андаўтонія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Андаўтонія — рымскае паселішча, якое размяшчалася на паўднёвым беразе ракі Сава, недалёка ад сучаснай вёскі Шчытаржава на паўднёвы ўсход ад горада Заграб, Харватыя.

Андаўтонія знаходзілася на тэрыторыі рымскай правінцыі Паноніі, на рымскай дарозе, якая злучала гарады Петовіян (сучасны Птуй) і Сісцыя (Сісак).[1] Назва «Андаўтонія» згадваецца ў працах антычнага географа Пталамея, а «Даўтонія» згадваецца ў Ітынерарыі Антаніна. Дарога пралягала паміж Андаўтоніяй і Петовіянам праз Піры і Аквавіву на поўнач і праз Сісцыю на поўдзень. Паселішча існавала паміж I і IV стагоддзямі, пасля чаго яно, як мяркуюць, было знішчана падчас Вялікага перасялення народаў.[2]

Назва паселішча ўпершыню была выяўлена на каменнай скрыжалі ў раёне Стэнжавец у 1758 годзе. У 1768 годзе была знойдзена яшчэ адна скрыжаль з гэтай жа назвай у Шчытаржаве.[3] На працягу XIX стагоддзя каменныя і цагляныя матэрыялы антычных часоў, якія ўсё яшчэ маглі быць знойдзены ў гэтых абласцях, былі па большай частцы паўторна выкарыстаны ў будаўніцтве новых будынкаў, тым самым знішчаючы сляды існавання паселішча.[4] Месцазнаходжанне Андаўтоніі было прадметам спрэчак розных картографаў і гісторыкаў: свае версіі высоўвалі ў тым ліку РайхардАнвільКрчэлічКатанчыч і Кукулевіч-Сакцінскі. У канцы-канцоў яно было дакладна ўсталявана Тэадорам Момзенам і апублікавана ў зборы Corpus Inscriptionum Latinarum у 1873 годзе.[5]Пасля гэтага Археалагічны музей Заграба пачаў першыя раскопкі ў Шчытаржаве, у выніку якіх былі знойдзены шматлікія артэфакты рымскай эпохі, якія былі пахаваныя на глыбіні каля 1 метра.[6]

Супрацоўнікі музея вярталіся на месца раскопак для далейшага даследавання мясцовасці ў перыяд паміж 1969 і 1980 гг. З 1981 года яны таксама правялі аналіз саду каля царквы ў цэнтры паселішча. Былі знойдзены сляды вуліцы, каналізацыйная сістэма, розныя будынкі, гарадскія сцены і некропаль.[2] У 1994 годзе ў цэнтры паселішча быў адкрыты археалагічны парк.[2]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ljubić 1883, p. 1.
  2. а б в Kušan & Nemeth-Ehrlich 1996, p. 30.
  3. Ljubić 1883, p. 1–2.
  4. Ljubić 1883, p. 11.
  5. Ljubić 1883, pp. 1–9.
  6. Ljubić 1883, p. 11–13.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Ljubić, Šime (November 1883). "Andautonia (Šćitarjevo)". Journal of the Zagreb Archaeological Museum [харвацкая]. 5 (1).
  • Kušan, Dora; Nemeth-Ehrlich, Dorica (January 1996). "Arheološki park Andautonija u Ščitarjevu". Informatica Museologica [харвацкая]. Zagreb. 25 (1–4).