Клаўдзій Пталемей
Клаўдзій Пталамей | |
---|---|
Κλαύδιος Πτολεμαῖος | |
![]() | |
Дата нараджэння | каля 100 ці 87 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 170[2] |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, географ, астраном, астролаг, тэарэтык музыкі, філосаф, музыказнавец, эпіграматыст, пісьменнік |
Навуковая сфера | астраномія, астралогія, матэматыка, оптыка, геаграфія, тэорыя музыкі |
Месца працы | Александрыя |
Вядомая як | аўтар «Альмагеста» |
![]() |
Клаўдзій Пталемей (Κλαύδιος Πτολεμαῖος, лац. Ptolemaeus), радзей Пталамей (Πτολομαῖος, Ptolomaeus) (каля. 87-165) — старажытнагрэчаскі астраном, астролаг, матэматык, оптык, тэарэтык музыкі і географ. У перыяд з 127 па 151 год жыў у Александрыі, дзе праводзіў астранамічныя назіранні.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Клаўдзій Пталемей - адна з найбуйнейшых фігур у навуцы позняга элінізму. У астраноміі Пталемею не было роўных на працягу цэлага тысячагоддзя - ад Гіпарху (II ст. да н. э.) да Біруні (X-XI стст. н. э.).
Гісторыя даволі дзіўным чынам абыйшлася з асобай і працамі Пталемея. Пра яго жыццё і дзейнасць няма ніякіх згадак у сучасных яму аўтараў. У гістарычных працах першых стагоддзяў нашай эры Клаўдзій Пталемей часам звязваўся з дынастыяй Пталемеяў, але сучасныя гісторыкі лічаць гэта памылкай, якая ўзнікла з-за супадзення імёнаў (імя Пталамей было папулярным на тэрыторыі былога царства Лагідаў). Рымскі nomen (радавое імя) Клаўдзій (Claudius) паказвае, што Пталамей быў рымскім грамадзянінам і продкі яго атрымалі рымскае грамадзянства, хутчэй за ўсё, ад імператара Клаўдзія.
Зноскі
- ↑ encyclopedia.com — HighBeam Research. Праверана 8 сакавіка 2019.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 8 сакавіка 2019.
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive Праверана 8 сакавіка 2019.
- ↑ Encyclopédie Larousse en ligne Праверана 10 сакавіка 2019.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Карта Пталамея
- Іншыя артыкулы са словам "Пталамей" у назве.
- Нарадзіліся ў 100 годзе
- Нарадзіліся ў 87 годзе
- Нарадзіліся ў Рымскай імперыі
- Памерлі ў 170 годзе
- Памерлі ў Александрыі
- Памерлі ў Рымскай імперыі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Александрыйская школа
- Астраномы Старажытнай Грэцыі
- Матэматыкі Старажытнай Грэцыі
- Постаці старажытнагрэчаскай географіі
- Постаці старажытнарымскай астраноміі
- Вучоныя Старажытнага Рыма
- Тэарэтыкі музыкі
- Астраномы II стагоддзя
- Постаці астралогіі II стагоддзя
- Персанажы «Боскай камедыі»