Анджэла Біцамана
Анджэла Біцамана | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 1467[1] |
Месца нараджэння | |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анджэла Біцамана, або Ангелас Піцаманас (італ.: Angelo Bizamano; 1467 — 1535) — грэчаскі мастак-іконапісец.
Вучань Андрэаса Павіяса. У 1518 годзе з’ехаў з Крыту на кантынент. Спачатку ў Далмацыю, дзе напісаў прэдэлу з пяццю святымі для алтара касцёла Св. Духа ў Камалацы (цяпер захоўваецца ў францысканскім кляштары ў Дуброўніку). Затым на поўдзень Італіі ў Отранта, дзе застаецца надоўга. У Отранта разам з братам Данатасам, таксама мастаком, стварае майстэрню. Пакідаў на сваіх іконах подпіс на двух мовах, не забываючыся пазначыць на латыні, што ён «GREC KANDIOT».
Адным з першых сярод крыцкіх мастакоў пачынае пісаць іконы на ўзор італьянскіх гравюр у стылі Адраджэння, якія ў сваю чаргу звычайна тыражавалі творы вядомых мастроў таго часу. Напрыклад, ікона Біцамана «Пакланне пастухоў» (цяпер захоўваецца ў Эрмітажы) паўтарае гравюру Маркантоніа Раймондзі, напэўна, яна як карціна ўпрыгожвала чыйсьці. На ўзор кватрачэнта традыцыйнымі іконапіснымі прыёмамі створаны антыкізаваны свет біблейскіх часоў, адначасова простадушны і вытанчаны, меланхалічны і прывабліва чалавечны. Невялікі твор «Св. Дзева з Дзіцём Хрыстом і Іаанам Хрысціцелем» (цяпер захоўваецца ў Эрмітажы) быў асабістай малельнай іконай.
Мастаком не толькі была засвоена выяўленчая сістэма Адраджэння, але і пераўтворана ў болей умоўную і празрыстую мастацкую мову.
Зноскі
- ↑ Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL Праверана 14 верасня 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- История иконописи. Истоки, традиции, современность. VI—XX века. — ИП Верхов С. И., 2014. — С. 106—107. — 288 с.: ил. — ISBN 978-5-905904-27-1. (руск.)