Андрус Герардус Вісэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Андрус Герардус Вісэр
Borsbeeld van Dr. A.G. Visser.JPG
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 1 сакавіка 1878(1878-03-01)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 10 чэрвеня 1929(1929-06-10)[1] (51 год)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт, пісьменнік
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Андрус Герардус Вісэр (1 сакавіка 1878-10 чэрвеня 1929) — адзін з самых значных паўднёваафрыканскіх паэтаў, што пісалі на афрыкаанс.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся на ферме Зайфантэйн у акрузе Фразербург, што знаходзілася на той час у Паўднёваафрыканскай Рэспубліцы (ці Трансваалі). Пачатковую адукацыю будучы пісьменнік атрымаў дома, пад кіраўніцтвам настаўніка-нідэрландца Коса Карстэнса, потым хадзіў у школу ў Дал-Іасафаце (якую ў той самы час наведвалі два іншыя будучыя бурскія пісьменнікі — Тоцыус і Даніэль Франсуа Малерб). У 13 гадоў разам з двума братамі пайшоў у гугеноцкую школу ў Капскай правінцыі, з ліпеня 1894 па чэрвень 1896 вучыўся ў каледжы ў Кейптаўне. Пасля заканчэння каледжа некаторы час выкладаў у гугеноцкай школе, потым працаваў дырэктарам школы ў Карнавоне.

У 1901 годзе, пасля таго як трапіў у турму (праўда, усяго на некалькі гадзін) па падазрэнні ва ўдзеле ў Англа-бурскай вайне (буры Капскай правінцыі ў гэтым выпадку лічыліся паўстанцамі і расстрэльваліся), Вісэр вырашыў адмовіцца ад выкладання і выправіўся ў Эдынбург вывучаць медыцыну. У 1906 годзе з дыпломам доктара ён вярнуўся ў Паўднёвую Афрыку, у 1907—1909 працаваў доктарам у Карнавоне, у 1909—1916 — у Стэйтлервілі, у 1916—1929 — у Хейдэлбергу.

У 1912 годзе Вісэр пазнаёміўся з Леці Конрадзі (1889—1920), якая працавала настаўніцай у Карнавоне, і 13 жніўня 1913 года яны ажаніліся. 24 лютага 1915 года нарадзілася іх першае дзіця, сын Андрыс Герардус Вісэр (Эндру ІІІ, як называў яго бацька).

У 1918 годзе Вісэр зрабіўся сябрам Хейдэлбергскага аб'яднання афрыканерскай культуры і тэатру (Heidelbergse Afrikaanse Kultuur- en Toneelvereniging) і сябрам гарадской рады. У сакавіку таго ж году нарадзілася другое дзіця Вісэраў, дачка Анна, а 3 лютага 1920 году — сын Вілем. Неўзабаве пасля трэціх родаў жонка Вісэра памерла.

23 студзеня 1921 Вісэр пазнаёміўся з Мары дэ Вілірс, з якой ажаніўся ў 1927 годзе.

У 1924 годзе здароўе Вісэра пагаршаецца, ён перажывае першы інфаркт і пэўны час ляжыць у бальніцы. 10 чэрвеня 1929 Вісэр памірае ад другога інфаркту. Пахаваны побач з першай жонкай Леці ў Хейдэлбергу.

1 сакавіка 1978 году ПАР шырока адзначыла стагадовы юбілей Вісэра, прызнанага нацыянальным паэтам.

Пры жыцці паэта выйшла два зборнікі яго вершаў: «Вершы» (Gedikte, 1925) і «Ружа памяці» (Rose van herinnering, 1927). Пасмяротна, у 1930 годзе, з'явіліся яшчэ два зборнікі — «Пурпуровы касач» (Die purper iris) і «З нашай ранняй маладосці» (Uit ons prille jeug).

Зноскі


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.