Перайсці да зместу

Андрэй Анатолевіч Рыбакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Рыбакоў
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі
Поўнае імя Андрэй Анатолевіч Рыбакоў
Спецыялізацыя цяжкая атлетыка[1]
Нарадзіўся 4 сакавіка 1982(1982-03-04) (42 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэй Анатолевіч Рыбакоў (4 сакавіка 1982 у Магілёве) — беларускі цяжкаатлет.

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2004 у Афінах Рыбакоў атрымаў срэбны медаль у мужчынскай вагавай катэгорыі да 85 кг. На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне ён зноў атрымаў срэбны медаль у той жа катэгорыі. Але паўторнае даследаванне яго допінг-пробы выявіла забароненыя рэчывы: дэгідрахлорметылтэстастэрон (турынабол) і станазалол. 26 кастрычніка 2016 Міжнародны алімпійскі камітэт паведаміў аб пазбаўленні яго (сярод дзевяці спартсменаў) медалёў летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пекіне за ўжыванне допінгу.

Чэмпіён Беларусі 2012 года ў катэгорыі да 94 кг. Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыі да 85 кг, дзе не паказаў значных вынікаў [2].

Рыбакову належаць сусветныя рэкорды ў катэгорыі да 85 кг: у рыўку — 187 кг (ЧС, Чыянгмай, 2007) і па суме рыўка і штуршку — 394 кг (АГ, Пекін, 2008)[3]. Рэкорд па суме перасягнуты іранцам Кіянушам Растамі ў 2016 г.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 26 красавіка 2022.
  2. Беларускія алімпійцы ў Лондане Прессбол
  3. Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі. Сусветныя рэкорды. Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2012. Праверана 4 сакавіка 2012. (англ.)