Андрэй Андрэевіч Нэстасэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Андрэй Нэстасэ
малд.: Andrei Năstase
Nastase Primar.jpg
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык, адвакат
Член у:
Нараджэнне: 6 жніўня 1975(1975-08-06) (43 гады)
Жонка: Анжэла

Андрэй Нэстасэ (малд.: Andrei Năstase; нар. 6 жніўня 1975, Мындрэшць, Целянешцкі раён, Малдаўская ССР, СССР) — малдаўскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Старшыня партыі Платформа «Годнасць і праўда».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1992 па 1993 гг. вучыўся на гісторыка-геаграфічным факультэце Універсітэта Штэфана Вялікага ў Сучаве (Румынія). У 1997 г. скончыў юрыдычны факультэт Яскага ўніверсітэта[1]. З 1997 па 2000 гг. працаваў пракурорам, а з 15 лістапада 2002 г. мае ліцэнзію адваката[2].

У пачатку 2015 г. разам з іншымі грамадскімі дзеячамі заснаваў Платформу «Годнасць і праўда»[3]. Прымаў актыўны ўдзел у пратэстах 2015—2016 гг. У снежні 2015 г. разам з часткай членаў Платформы «Годнасць і праўда» далучыўся да Партыі «Народная сіла» (PFP)[4], а на пазачарговым з’ездзе Партыі «Народная сіла» 13 снежня партыя была пераіменавана ў Партыю "Платформа «Годнасць і праўда», а Андрэй Нэстасе быў абраны старшынёй партыі[5].

У другім туры датэрміновых выбараў главы Кішынёва набраў 52,57 % галасоў выбаршчыкаў апярэдзіўшы прадстаўніка прапрэзідэнцкай Партыі сацыялістаў Івана Чэбана (47,43 %). Вынікі выбараў былі скасаваныя з-за парушэнняў.

Зноскі