Андрэй Апанасавіч Мельнік
| Андрэй Апанасавіч Мельнік | |
|---|---|
| укр.: Андрій Атанасович Мельник | |
| | |
| Дата нараджэння | 12 снежня 1890 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1 лістапада 1964 (73 гады) |
| Месца смерці |
|
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Прыналежнасць | Украіна |
| Род войскаў | Армія Украінскай Народнай Рэспублікі[d] |
| Званне | палкоўнік |
| Бітвы/войны | |
| Узнагароды і званні | |
Андрэй Апанасавіч Мельнік (12 снежня 1890, Воля Якубова, Цыслейтанія — 1 лістапада 1964, Камуна Клерво, акруга Дзікірх) — палкоўнік арміі УНР, ваенны і палітычны дзеяч, адзін з найбліжэйшых супрацоўнікаў Яўгена Канавальца. Арганізатар фарміраванняў Сечавых Стральцоў у Кіеве, адзін з арганізатараў УВА.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 12 снежня 1890 года ў в. Воля Якубова Драгабыцкага павета Аўстра-Венгрыі (цяпер — Львоўская вобласць Украіны).
З 1938 года — кіраўнік штабу АУН (укр.: Проводу ОУН).
У 1940 годзе ў АУН адбыўся раскол на АУН Сцяпана Бандэры і АУН Андрэя Мельніка. Частка Мельніка выступала за больш шчыльнае супрацоўніцтва з немцамі. Напрыклад, дывізія СС «Галічына» — праект «мельнікаўцаў», а не «бандэраўцаў». Паміж «бандэраўцамі» і «мельнікаўцамі» ішла канфрантацыя[1]. Мельнік быў вязнем нямецкіх канцлагераў. З 1945 года — у эміграцыі.
Памёр 1 лістапада 1964 года ў Клерво (Люксембург). Пахаваны ў г. Люксембург.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 12 снежня
- Нарадзіліся ў 1890 годзе
- Нарадзіліся ў каралеўстве Галіцыі і Ладамерыі
- Памерлі 1 лістапада
- Памерлі ў 1964 годзе
- Памерлі ў Люксембургу
- Пахаваныя ў горадзе Люксембургу
- Асобы
- Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў
- Палітыкі Украіны
- Антысемітызм ва Украіне
- Постаці антысемітызму
- Вязні канцлагера Заксенгаўзен