Андрэй Валер’евіч Гардзей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Валер’евіч Гардзей
старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта[d]
з 11 сакавіка 2024
Папярэднік Генадзь Мікалаевіч Шатуеў[d]

Нараджэнне 20 жніўня 1986(1986-08-20) (37 гадоў)
Адукацыя
Месца працы

Андрэй Валер’евіч Гардзей (нар. 20 жніўня 1986, г. Ашмяны) - беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 20 жніўня 1986 года ў Ашмянах. У 2008 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, у 2013 - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 2008 года працаваў галоўным заатэхнікам СВК "Прыгранічны", затым - галоўным заатэхнікам аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ашмянскага райвыканкама. З 2012 па 2016 год узначальваў Ашмянскую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У 2016-2020 гадах працаваў у структурных падраздзяленнях Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].

17 жніўня 2020 года прызначаны першым намеснікам старшыні - начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта[1].

11 сакавіка 2024 года прызначаны старшынёй Карэліцкага райвыканкама[2].

Зноскі