Андрэй Эрыхавіч Духоўнікаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Андрэй Эрыхавіч Духоўнікаў
Дата нараджэння: 29 лістапада 1966(1966-11-29) (52 гады)
Месца нараджэння:
Род дзейнасці: мастак
Вучоба:

Андрэй Эрыхавіч Духоўнікаў (нар.29 лістапада 1966, г. Ленгер, Чымкенцкая вобласць, Казахстан) — беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1982 г. пераехаў з сям'ёй у Беларусь, з 1988 — у Віцебску. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1993). Член Беларускага саюза мастакоў (1999). Жыве ў Віцебску.

Працуе ў розных жанрах графікі і жывапісу.

Сярод работ: «Паласатае сонца» (1993), «Куцця» (2000), «Сто малюнкаў пра цябе» (2001), «Музыка старога горада» (2005), «Добрай раніцы, горад» (2005), «Стары штукар» (2008), «Твае кветкі» (2008), «Дом архітэктара Кібардзіна» (2009), «Дом на вуліцы Суворава» (2009), «Прынцэса ідзе на прагулку» (2009), «Панарама Віцебска» (2009), «Цырк» (2010) і інш. Аўтар жывапісных серый «Прагулкі па Віцебску» (1995—2003, больш за 300 работ), «Нашэсце камедыянтаў» (1995—2005, каля 100 работ), «Маленькія казачкі» (2001—2004).

Творы мастака знаходзяцца ў дзяржаўных і прыватных калекцыях Беларусі і замежжа.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Цыбульский, М. Л. Духовников Андрей Эрихович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 414.