Мастацка-графічны факультэт ВДУ імя П. М. Машэрава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мастацка-графічны факультэт ВДУ імя П. М. Машэрава
Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава
Art and Graphic Faculty of VSU (01).jpg
Заснаваны 18 ліпеня 1959
Адрас 210038, г. Віцебск, Маскоўскі праспект, 33/2

Мастацка-графічны факультэт ВДУ імя П. М. Машэрава — адзін з факультэтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя факультэта пачынаееца з 1918 года, калі ў горадзе было адкрыта Віцебскае народнае мастацкае вучылішча. Назва навучальнай установы неаднаразова змянялася: Віцебскія вольныя дзяржаўныя мастацкія майстэрні (чэрвень 1920 — канец 1921 гадоў); Віцебскі мастацка-практычны інстытут (канец 1921 — жнівень 1923 гадоў). Восенню 1923 года адкрыўся Віцебскі мастацкі тэхнікум, які ў сярэдзіне 1930-х гадоў быў пераўтвораны ў Віцебскае мастацкае вучылішча. З 1949 года гэта ўжо Віцебскае мастацка-графічнае педагагічнае вучылішча[1].

Загадам № 115 ад 18 ліпеня 1959 года Міністэрства асветы БССР 1 верасня 1959 года на базе Віцебскага мастацка-графічнага педагагічнага вучылішча быў арганізаваны факультэт.

Кафедры[правіць | правіць зыходнік]

  • кафедра выяўленчага мастацтва;
  • кафедра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і тэхнічнай графікі
  • кафедра дызайну;
  • кафедра педагогікі.

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка;
  • Выяўленчае мастацтва, маляванне і народныя мастацкія промыслы;
  • Дызайн (прадметна-прасторавага асяроддзя).

Дэканы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі