Андыгоні Дрызмбіёці
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | 20 kilometres race walk[d] і 35 kilometres race walk[d] |
Нарадзілася |
21 сакавіка 1984[1] (40 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 161 см[2] |
Вага | 52 кг |
IAAF | 14280590 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андыгоні Дрызмбіёці (грэч. Αντιγόνη Ντρισμπιώτη; нар. 21 сакавіка 1984 г., Кардыца, Фесалія) — грэчаская лёгкаатлетка. У 2022 годзе стала двухразовай чэмпіёнкай Еўропы па спартыўнай хадзьбе на дыстанцыях 20 і 35 км. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2023 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 21 сакавіка 1984 года ў Кардзіцы. У 2002 годзе скончыла сярэднюю школу ў Кардзіцы.
Атрымала дыплом факультэта фізічнага выхавання і спорту Універсітэта Фесаліі ў Трыкале. Прадстаўляла Грэцыю на летніх Алімпійскіх гульнях у Токіа (2021) і ў Рыа (2016).
Заваявала золата ў спартыўнай хадзьбе на 35 км на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы 2022 года ў Мюнхене, а затым там жа золата ў спартыўнай хадзьбе на 20 км.
У 2023 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які адбыўся ў Будапешце, грэчаская спартсменка, у спартыўнай хадзьбе на 35 кіламетраў з вынікам 2:43:22 стала бронзавай медалісткай чэмпіянату свету.