Андэрс Берынг Брэйвік
Андэрс Берынг Брэйвік | |
---|---|
нарв.: Anders Behring Breivik | |
Імя пры нараджэнні | Андэрс Берынг Брэйвік |
Мянушка | «Нарвежскі стралок» |
Дата нараджэння | 13 лютага 1979 (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() |
Забойствы | |
Колькасць параненых | 151[2][3] |
Выкарыстоўваемая зброя | замінаваны аўтамабіль (АСДТ), Ruger Mini-14, Glock-34 |
Матыў | нязгода з іміграцыйнай палітыкай урада Нарвегіі |
Арышт і пакаранне | |
Пакаранне | 21 год турэмнага зняволення з магчымасцю падаўжэння тэрміна яшчэ на 5 гадоў неабмежаваная колькасць разоў |
Андэрс Берынг Брэйвік (нарв.: Anders Behring Breivik; 13 лютага 1979) — нарвежскі грамадзянін і ініцыятар выбуху ва ўрадавым квартале Осла і нападу на палітычны маладзёжны лагер Нарвежскай працоўнай партыі 22 ліпеня 2011 года, хоць дагэтуль невядома ці дзейнічаў ён адзін[4][5][6]. Паводле сведчанняў, 22 ліпеня 2011 года ён даехаў да маладзёжнага лагера на востраве Уцёя і пераапрануты ў форму паліцэйскага адкрыў страляніну без разбору па ўдзельніках мерапрыемства. Колькасць забітых у выніку напада склала 84 чалавекі[7].
Яго таксама звязваюць з выбухам начыненай выбухоўкаю машыны, які меў месца ва ўрадавым квартале Осла за дзве гадзіны да інцыдэнта на востраве. Ён быў арыштаваны адразу пасля ўчыненага замаху на маладзёжны лагер і цяпер знаходзіцца пад паліцэйскім наглядам. Падчас затрымання быў паранены[8]. Пасля свайго арышту афіцыйныя асобы далі яму характарыстыку ўльтраправага экстрэміста[9]. Паводле Reuters і BBC намеснік начальніка паліцыі Роджэр Андэрсен апісаў падазраванага як «хрысціянскага фундаменталіста»[10][11].
Брэйвік атрымаў адукацыю ў Камерцыйнай школе Осла і, паводле Verdens Gang, вызнае сябе кансерватыўным нацыяналістам[6][12]. Таксама ён з'яўляецца былым сябрам Партыі прагрэса Нарвегіі (FrP) і яе маладзёжнага крыла FpU. Паводле дзейнага лідара FpU Ова Ванебо, Брэйвік быў досыць ініцыятыўным у першай палове 2000-х, аднак быў вымушаны пакінуць партыю праз узмацненне жорсткасці сваіх поглядаў[13]. У шматлікіх сацыяльных медыа ён вызнаваў сабе прыхільнікам нарвежскага антынацыскага партызана Макса Мануса, нідэрландскага палітыка Герта Вільдэрса[14] і сацыяльна-ліберальнага філосафа Джона Сцьюарта Міла[6][12]. У якасці сваіх зацікаўленасцей ён пазначаў «бодзібілдынг, кансерватыўную палітыку і масонства»[15]. У яго Твітэры існуе толькі адзін запіс з цытатай Джона Сцьюарта Міла: «Адзін чалавек з верай мацнейшы за сто тысяч чалавек, якія маюць толькі інтарэсы»[15], датаваны 17 ліпеня.
Паводле газеты VG раней ён не меў стыкаў з паліцыяй за выняткам парушэння правілаў дарожнага руху[6]. Паводле той жа газеты на імя Брэйвіка зарэгістраваныя пісталет Glock, вінтоўка і драбавік. Пад канец чэрвеня ці ў пачатку ліпеня ён пераехаў у невялікае мястэчка Рэна за 140 км на поўнач ад Осла[6], дзе ён адкрыў невялікую фірму пад назвай «Breivik Geofarm»[16]. Выказваліся меркаванні, што ён выкарыстоўваў сваю фірму з мэтай легальнага здабыцця вялікай колькасці штучных угнаенняў і іншых хімічных рэактываў для стварэння аміячнай селітры[6]. Паводле Reuters, у маі фірме Брэйвіка было прададзена шэсць тон угнаенняў[17].
У 2012 г. нарвежскі суд прызнаў Андэрса Брэйвіка псіхічна здаровым, яму трэба будзе правесці ў зняволенні 21 год як мінімум. Гэты тэрмін можа быць прадоўжаны, калі суд вырашыць, што Брэйвік працягвае ўяўляць пагрозу для грамадства. Брэйвік прызнаў, што ён забіў 77 і параніў 240 чалавек. Настойваў на тым, што яго ўчынкі тлумачацца ўльтраправымі і антымусульманскімі поглядамі і не хацеў, каб яго разглядалі як паранаідальнага шызафрэніка.[18]
Зноскі
- ↑ Profile: Anders Behring Breivik — 2011. Праверана 9 студзеня 2024.
- ↑ "Norway massacre: Breivik 'planned to kill politicians'". BBC News. 18 November 2011.
- ↑ Stephen JM Sollid, Rune Rimstad, Marius Rehn, Anders R Nakstad, Ann-Elin Tomlinson, Terje Strand, Hans J Heimdal, Jan E Nilsen, Mårten Sandberg and Collaborating group (26 January 2012). "Oslo government district bombing and Utøya island shooting July 22, 2011: The immediate prehospital emergency medical service response". Scandinavian Journal of Trauma, Resuscitation and Emergency Medicine.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ Anders (32) i Oslo ble pågrepet etter bombe og massedrap | TV 2 Nyhetene (нарв.). Tv2.no (22 ліпеня 2011).
- ↑ Named: The blond Norwegian, 32, arrested over 'holiday island massacre' and linked to Oslo bomb blasts, which killed 7 people and injured many more. . Daily Mail (22 ліпеня 2011).
- ↑ а б в г д е Pågrepet 32-åring kalte seg selv nasjonalistisk - VG Nett (нарв.). Vg.no (22 ліпеня 2011).
- ↑ Police: At least 80 killed in Norwegian youth camp shooting . BBC News (23 July 2011).
- ↑ Полиция заявила о 80 убитых на острове Утойя (руск.). Lenta.ru (23 ліпеня 2011).
- ↑ J. David Goodman. At Least 80 Are Dead in Norway Shooting . The New York Times (23 ліпеня 2011).
- ↑ Norway police say 84 killed in Utoeya shooting(недаступная спасылка). Reuters (23 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2012. Праверана 24 ліпеня 2011.
- ↑ Scores killed in Norway attack . BBC (23 ліпеня 2011).
- ↑ а б Utøya-skytteren flyttet nylig til Hedmark (нарв.)(недаступная спасылка). Ostlendingen.no (23 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2011. Праверана 24 ліпеня 2011.
- ↑ Eivind Fondenes, Kathleen Buer. Terrorsiktede var tidligere medlem av Fremskrittspartiet (нарв.). TV2 nyhetene (23 July 2011).
- ↑ Dader bloedbad bewondert Geert Wildersq . HLN.BE news (23 ліпеня 2011).
- ↑ а б Нарвегія: 91 чалавек загінуў ад рук ультраправага экстрэміста . Наша Ніва (23 ліпеня 2011).
- ↑ Brønnøysundregistrene - Nøkkelopplysninger fra Enhetsregisteret (нарв.). Brønnøysund Business Register. Ministry of Trade and Industry (22 ліпеня 2011).
- ↑ Oslo bomb suspect bought 6 tonnes fertiliser: supplier(недаступная спасылка). Reuters (23 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2012. Праверана 24 ліпеня 2011.
- ↑ http://nashaniva.by/?c=ar&i=78950
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андэрс Брэйвік