Анжаліка Іванаўна Барысевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валейбол
Анжаліка Іванаўна Барысевіч
Нарадзілася 20 ліпеня 1995(1995-07-20) (28 гадоў)
Грамадзянства
Рост 194 см
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2014 Нёман
2014—2016 Мінчанка
2016—2017 Камунальнік-ГрДУ
2017—2018 Мінчанка
2018—2019 К'еры 76[d]
2019—2021 Мінчанка
  1. Колькасць матчаў (набраных ачкоў <+адгуляных падач>) за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Анжаліка Іванаўна Барысевіч (нар. 20 ліпеня 1995, Гродна, Беларусь) — беларуская валейбалістка. Майстар спорту Беларусь міжнароднага класа .

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачынала займацца валейболам у гродзенскай абласной ДЮСШАР. З 2009 года выступала ў чэмпіянаце Беларусі за «Нёман-ГрДУ», у 2010—2012 гадах — за юніёрскую і моладзевую зборныя Беларусі. Пасля завяршэння сезона 2013—2014 перайшла з гродзенскага «Нёмана» у сталічную «Мінчанку».

Летам 2016 года пасля завяршэння Еўралігі захварэла менінгітам. Аднаўленне пасля хваробы, што доўжылася амаль год, праходзіла ў Гродна. Пад канец клубнага сезонач 2016—2017 вярнулася ў валейбол і ў складзе гродзенскага «Камунальніка» стала бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі.

У чэрвені 2018 года падпісала кантракт з клубам «К’еры 76», дэбютантам італьянскай Серыі A1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]