Анжаліка Юр’еўна Дарагакупец
Анжаліка Юр’еўна Дарагакупец | |
---|---|
Нараджэнне |
14 красавіка 1964 (60 гадоў) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Анжаліка Юр’еўна Дарагакупец (нар. 14 красавіка 1964, Гомель) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Віцебскі дзяржаўны ордэна дружбы народаў медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа».
Працоўную дзейнасць пачала ўрачом-кардыёлагам III кардыялагічнага аддзялення Гомельскага абласнога клінічнага кардыялагічнага дыспансера.
Намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай часці ўстановы «Гомельскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр».
Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Гомельскага аблвыканкама, Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Дарагакупец Анжаліка Юр’еўна Архівавана 18 жніўня 2020.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання Архівавана 20 кастрычніка 2021.
- Нарадзіліся 14 красавіка
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя медалём «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Кардыёлагі Беларусі