Анжу (вобласць)
Выгляд
Анжу́ (фр.: Anjou) — гістарычная вобласць на захадзе Францыі, у ніжнім цячэнні Луары. Па тэрыторыі прыблізна адпавядае сучаснаму дэпартаменту Мэн і Луара.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У антычнасці мясцовасць насяляла гальскае племя Андаў (Andes), якое пасля заваявання Галіі Юліем Цэзарам атрымала назву Андэкавы (Andecavi). Пасля прыходу франкаў тут сфармавалася графства Анжу.
У 1154 г. граф Анжуйскі, васал французскага караля, заняў англійскі прастол пад імем Генрых II, паклаўшы пачатак каралеўскай дынастыі Плантагенетаў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Анжу, провинция // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.