Антоні Казімір Тышкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Антоні Казімір Тышкевіч
Antoni Kazimier Tyškievič. Антоні Казімер Тышкевіч (1760).jpg
Антоні Казімір Тышкевіч, каля 17601764, невядомы мастак. Нацыянальны музей у Варшаве
POL COA Leliwa.svg
Герб «Ляліва»
 
Нараджэнне: 1723(1723)
Смерць: 1778(1778)
Род: Тышкевічы
Бацька: Міхал Ян Тышкевіч
Маці: Рэгіна Лярская
Жонка: Тэрэза Тызенгаўз,
Тэрэза Булгарын
Дзеці: ад першага шлюбу: Вінцэнт

Антоні Казімір Тышкевіч (17231778) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, генерал-лейтэнант літоўскага войска.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З лагойскай лініі роду Тышкевічаў герба «Ляліва», сын Міхала Яна і Рэгіны з Лярскіх. Меў братоў Феліцыяна, Мікалая, Юзафа Ігнацыя. Успадкаваў ад бацькі тытул графа на Лагойску і Бярдычаве.

Спачатку быў ротмістрам панцырнай харугвы. З 1776 генерал, камандзір 1-й брыгады народнай кавалерыі Вялікага Княства Літоўскага[1].

Ад першага шлюбу з Тэрэзай Тызенгаўз (1753) меў сына Вінцэнта, другі раз ажаніўся з Тэрэзай Булгарын (дзяцей не было).

Зноскі

  1. Henryk Piotr Kosk. Generalicja polska. T. II. — Pruszków: «Ajaks», 2001.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]