Перайсці да зместу

Антон Вячаслававіч Бурко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Антон Бурко)
Футбол
Антон Бурко
Поўнае імя Антон Вячаслававіч Бурко
Нарадзіўся 16 лютага 1995(1995-02-16)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 177 см
Вага 65 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2016 Беларусь Белшына (Бабруйск) 9 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 красавіка 2017.

Антон Бурко (нар. 16 лютага 1995, Бабруйск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

З 2012 года выступаў за дубль «Белшыны». 23 лістапада 2014 года дэбютаваў у асноўнай камандзе бабруйчан, выйшаўшы на замену на 83-й хвіліне ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (1:1). У сезоне 2015 стаў часцей з’яўляцца на полі, правёў 8 матчаў у Вышэйшай лізе і 4 — у Кубку Беларусі.

У лютым 2016 года падпісаў новы кантракт з «Белшынай»[2]. Сезон 2016 поўнасцю прапусціў з-за траўмы, па яго заканчэнні пакінуў каманду і завяршыў кар’еру, перайшоўшы ў кіберспорт[3].

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль Белшына Беларусь 11 3
2013 дубль Белшына Беларусь 23 0
2014 Д1 Белшына Беларусь 1 0
2015 Д1 Белшына Беларусь 8 0
2016 Д1 Белшына Беларусь 0 0

Зноскі