Перайсці да зместу

Антон Георгіевіч Храмых

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Антон Храмых
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Антон Георігевіч Храмых
Нарадзіўся 23 мая 1982(1982-05-23)[1] (42 гады)
Грамадзянства  Украіна
Рост 180 см
Вага 76 кг
Пазіцыя абаронца
Маладзёжныя клубы
1998—2000 Украіна Крышталь (Александрыя) 22 (10)
Клубная кар’ера[* 1]
2000 Украіна Арсенал (Харкаў) 4 (1)
2001—2003 Беларусь Дняпро-Трансмаш (Магілёў) 38 (2)
2004—2005 Украіна Чарнаморац (Адэса) 17 (0)
2004   Украіна Чарнаморац-2 (Адэса) 1 (0)
2005—2007 Украіна Мікалаеў 43 (4)
2007—2010 Украіна Днестр (Авідзіопаль) 111 (8)
2011—2012 Украіна Геліяс (Харкаў) 57 (5)
2013—2014 Украіна Сталь (Алчэўск) 49 (0)
2015 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 10 (0)
2015—2017 Украіна Рэал Фарма (Адэса) 47 (8)
2017 Украіна Жамчужына (Адэса) 6 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антон Храмых (нар. 23 мая 1982) — украінскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец александрыйскай ДЮСШ «Крышталь». Пасля вучобы некаторы гуляў у харкаўскім «Арсенале».

У перыяд з 2001 па 2003 гады гуляў у камандзе найвышэйшага дывізіёна Беларусі «Дняпро-Трансмаш». За галоўную каманду правёў 38 матчаў, яшчэ 34 згуляў за дубль. Узімку 2004 года вярнуўся ва Украіну, дзе заключыў кантракт з адэскім «Чарнаморцам». 14 сакавіка таго ж года ў матчы супраць «Зоркі» дэбютаваў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Украіны.

З 2005 года гуляў у розных камандах Першай лігі. Узімку 2013 перайшоў у алчэўскую «Сталь»[2]. Разам з камандай стаў срэбраным прызёрам Першай лігі 2012/13.

З сакавіка 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў наваполацкім «Нафтане», і ў выніку ў красавіку падпісаў кантракт з гэтым клубам[3]. У «Нафтане» стаў асноўным левым абаронцам. З чэрвеня не гуляў з-за траўмы, а ў ліпені пакінуў наваполацкі клуб[4].

У жніўні 2015 года стаў іграком клуба трэцяга ўкраінскага дывізіёна «Рэал Фарма»[5]. У ліпені 2017 года пасля двух гадоў у Другой лізе папоўніў склад першалігавай «Жамчужыны»[6], аднак ужо праз два месяцы пакінуў каманду і завяршыў кар’еру. Пасля стаў працаваць дзіцячым трэнерам у адэскім «Чарнаморцы».

  1. Anton Khromykh // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Антон Хромых: Номер на футболке – День рождения сына (руск.). ua-football.com (5 красавіка 2013). Праверана 7 мая 2024.
  3. "Нафтан" подписал украинского защитника Антона Хромых (руск.). football.by (5 красавіка 2015). Праверана 7 мая 2024.
  4. 1/16 финала. А потом — “Леванте” (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (15 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2015.
  5. Реал Фарма подписал Антона Хромых (руск.). ua-football.com (10 жніўня 2015). Праверана 7 мая 2024.
  6. Хромых стал игроком «Жемчужины» (руск.)(недаступная спасылка). matchday.ua.