Антон Хрысціян Банг
| Антон Хрысціян Банг | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, палітык, гісторык, багаслоў, епіскап, перакладчык Бібліі |
| Дата нараджэння | 18 верасня 1840[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 29 снежня 1913[1][2][…] (73 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | лютэранства |
| Дзеці | Ivar Bang[d], Maia Bang[d] і Guri Dorothea Martine Grundt[d] |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Партыя | |
| Узнагароды і прэміі | |
Антон Хрысціян Банг (нарв.: Anton Christian Bang; (18 верасня 1840, Дзёна, Хельгелан, Нурлан, Нур-Норгэ, Нарвегія — 29 снежня 1913) — нарвежскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, царкоўны гісторык, лютэранскі тэолаг, педагог, доктар багаслоўя, прафесар (1885), пастар, епіскап Осла (1896—1912). Вядомы дзеяч Нарвежскай лютэранскай царквы. Міністр адукацыі Нарвегіі (1893—1895).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1862 годзе паступіў ва ўніверсітэт у Хрысціяніі, які скончыў у 1867 годзе кандыдатам багаслоўскіх навук, у 1878 годзе атрымаў ступень доктара багаслоўя. З 1880 года — выкладач практычнага багаслоўя. Прафесар з 1885 года.
Сябра Кансерватыўнай партыі Нарвегіі. Міністр па справах культуры і царквы Нарвегіі (1893—1895) у кабінеце прэм’ер-міністра Эміля Станга (старэйшага). Сябра Дзяржаўнага савета ў 1895 годзе.
Епіскап Осла (1896—1912). Як епіскап падтрымліваў цесныя сувязі з каралеўскім домам Нарвегіі, узначальваў некалькі нацыянальных нарвежскіх місій, у тым ліку, на адкрыцці нямецкай Рэдэмптарысцкай грэка-каталіцкай царквы ў Іерусаліме 1898 годзе.
Аўтар некалькіх вялікіх прац, у тым ліку, біяграфіі прапаведніка, заснавальніка хаўгеанства Ханса Нільсэна Хаўге. Асноўны ўклад зрабіў як царкоўны гісторык, унёс вялікі ўклад у даследаванні нацыянальных рэлігій.
Выбраныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- «Г. Н. Хаўге (Hauge) і яго час» (Хрысціянія, 1879);
- «Царква і рымская дзяржава да Канстанцінопаля» (1879),
- «Велуспа і Сівіліны аракулы» (1879);
- «Погляд на гісторыю нарвежскай царквы пасля рэфармацыі» (1883).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Камандор з зоркай Ордэна Святога Олафа (1895)
Зноскі
- 1 2 Anton Christian A. Chr. Bang // Norsk biografisk leksikon — Kunnskapsforlaget. — ISSN 2464-1502 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 (not translated to no) Stortinget og statsraadet: 1814-1914. B. 1 D. 2 : Biografier L-Ø : samt tillæg — 1914. — С. 978.
- 1 2 Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480 Праверана 16 кастрычніка 2026.
- ↑ Hvem er Hvem? — 1912. — С. 16.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Антон Хрысціян Банг // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Anton Christian Bang (нарв.)
- Асобы
- Нарадзіліся 18 верасня
- Нарадзіліся ў 1840 годзе
- Нарадзіліся ў Нурлане
- Памерлі 29 снежня
- Памерлі ў 1913 годзе
- Памерлі ў Осла
- Выпускнікі ўніверсітэта Осла
- Камандоры з зоркай ордэна Святога Олафа
- Нарвежскія ўнутраныя місіі
- Рэлігійныя дзеячы Нарвегіі
- Педагогі Нарвегіі
- Гісторыкі царквы
- Гісторыкі Нарвегіі
- Доктары багаслоўя
- Міністры адукацыі Нарвегіі
- Епіскапы Осла
- Камандоры ордэна Святога Олафа
- Міністры па справах культуры і царквы Нарвегіі
- Хрысціянства ў Нарвегіі
- Нарвежская лютэранская царква