Антымінс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антымінс 1627 года для царквы ў Аравічах.

Антымінс (царк.-слав. антиминсъ, грэч. αντιμήνσιον) — 4-вугольная льняная ці шаўковая хуста з выявамі «Палажэння Хрыста ў труну» ў цэнтры і 4 евангелістаў па вуглах, з зашытымі мошчамі. Прызначалася для накрыцця прастола ў царкоўным алтары. Пры неабходнасці сам антэмінс мог выконваць функцыі прастола для царкоўнай службы. Выявы на антэмінсах маглі быць вышытыя, вытканыя, намаляваныя, надрукаваныя[A]. У Вялікім Княстве Літоўскім існавала практыка падпісання антэмінсаў царкоўнымі іерархамі для кантролю за іх продажам і выкарыстаннем.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Святар К. Нікольскі засведчыў, што адным з першых антымінсаў з надрукаванай выявай быў той, які кіеўскі мітрапаліт Іоў Барэцкі 25 сакавіка 1627 года асвяціў на здзяйсненне боскай літургіі ў царкве Раства Найсвяцейшай Багародзіцы ў сяле Аравічы на Палессі[1].

Зноскі

  1. Костантин Никольский. Об антиминсах православной русской церкви. — С.-Петербург, 1872. С. 119+уклейка

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Валерый Пазнякоў. Антымінс. // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя. Т. 3. Дадатак. А-Я – Мінск, 2010. С. 31
  • Костантин Никольский. Об антиминсах православной русской церкви. — С.-Петербург, 1872