Аравічы
Jump to navigation
Jump to search
Вёска
Аравічы
|
Араві́чы[1] (трансліт.: Aravičy, руск.: Аровичи) — вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Стралічаўскага сельсавета.
У 1926—1987 гадах цэнтр Аравіцкага сельсавета[2].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Ці не ўпершыню паселішча згаданае ў памятным запісе 1526 года ігумена Свята-Міхайлаўскага (Залатаверхага) манастыра ў Кіеве Макарыя – «купилъ есми у Марка [папраўдзе: Макара] Орменина Киевского две службе, у-въ Оревицкои волости…»[3]. Воласць тая, пэўна, – Беласароцкая з цэнтрам на сучаснай Нараўляншчыне (Аравіцкая ніколі не існавала). Але памылка ігумена сведчыць пра тое, што ў межах сучаснай Беларусі на левым беразе Прыпяці найбольш вядомым, прынамсі яму, сялом былі Аравічы.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. 2. (1506 – 1544). – С.-Петербург, 1848. №. 140
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх