Палессе

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ukraine Polissya depression en.jpg

Пале́ссе — гісторыка-этнаграфічны рэгіён Беларусі, Украіны, Польшчы і Расіі. Размешчана ў паўднёва-заходняй частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны, у межах Палескай нізіны пераважна паабапал беларуска-ўкраінскай мяжы, а таксама часткова ў Польшчы і Расіі. Агульная плошча — каля 270 тыс. км². Вышыня — 150—200 м над узроўнем мора.

Палессе — найбуйнейшая з еўрапейскіх балотных тэрыторый. Галоўныя рэкі Палесся — Прыпяць, Днепр, Дзісна. У 1960-1980-я гг. землі Палесся былі значна меліярыраваны.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Палеская нізіна, Беларускае Палессе.

Паводле этнаграфічнага прынцыпу на тэрыторыі Беларускага Палесся вылучаюць раёны Усходняга і Заходняга Палесся. Усходняе Палессе займае вялікую тэрыторыю Палескай нізіны ад рэчышча Дняпра на ўсходзе да Гарыні, прытока Прыпяці, на захадзе. Усходняе Палессе таксама вядома ў этнаграфічных даследаваннях як Мазырскае Палессе.

Падпалкоўнік Іларыён Зяленскі пісаў:

" Межы Палесся не могуць быць вызначаныя з дакладнасцю з той прычыны, што краіна, якая носіць гэтую назву, не складае якой-небудзь асобнай правінцыі, заключае ў сабе сумежныя часткі некалькіх губерняў, якія маюць адзін тапаграфічны характар: вялізныя, неаглядныя балоты, то адкрытыя, то зарослыя кустамі ці лясамі, — надзвычайны недахоп у сухапутных шляхах зносін, які асабліва адчувальны ў веснавы і восеньскі час, калі з-за балоцістага грунту ўсе дарогі заліваюцца вадою, — малое насельніцтва, раскіданае па вёсках і засценках, аддаленых адзін ад аднаго на значныя адлегласці, — вялізныя, часта непраходныя лясы — вось адметныя рысы гэтага краю "

[1]

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Карта беларускіх гаворак (Я. Карскі, 1903)

Яшчэ ў 1903 г. вядомым вучоным і мовазнаўцам Я. Карскім была складзена «Этнаграфічная карта беларускага племені», якая з'явілася пасля шматлікіх дасладаванняў. Вобласць выкарыстання паўднёвага (палескага) дыялекту, згодна з картай, можна вызначыць на поўдзень ад мяжы Слонім — Слуцк — Гомель. Тут вучоным адзначаны дыялект з цвёрдым «р», умераным «аканнем» (адзначана вымаўленне ў ненаціскных пазіцыях: вада, галава). Таксама пазначым, што на поўдзень ад сучаснай мяжы Пружаны — Лунінец — Тураў, Я. Карскі гаворыць аб выкарыстанні ўкраінскіх гаворак.

Згодна з сучаснымі даследаваннямі, на тэрыторыі Палесся вылучаецца асаблівы паўднёва-заходні дыялект беларускай мовы, які пануе на паўднёвым захадзе Беларусі, яго паўночная мяжа праходзіць па лініі Ліда—Мінск—Бабруйск—Рэчыца—Лоеў.

Гістарычна, у сувязі з вялікім працэнтам яўрэйскага насельніцтва (у Пінску да 80 %), якое пражывала на гэтай тэрыторыі да вайны, карысталіся мовай ідыш, у горадзе таксама размаўлялі па-руску. Мовай больш высокіх колаў грамадства была польская. Яна пачала страчваць свае пазіцыі пасля паўстання 1863—1864 у сувязі з масавым засяленнем тэрыторыі носьбітамі рускай мовы: чыноўнікамі, вайскоўцамі, чыгуначнымі рабочымі. У перыяд з 1921 па 1939 г. назіралася масавая паланізацыя гэтых зямель. Таксама развівалася ўкраінская мова, у перыяд грамадзянскіх войнаў і нястач 1920-х гг. назіралася ўкраінізацыя Палесся.

Сёння на Палессі ў дзяржаўных установах пераважае руская мова. Беларуская мова часткова страціла сваё значэнне, мясцовае насельніцтва карыстаецца дыялектам, ужывае трасянку. Польская і ўкраінская мовы выкарыстоўваюцца ў асноўным як мовы нацыянальных меншасцей.

Рухам «Полісьсе» ў канцы 1980-х гг. была створана так званая заходнепалеская мікрамова, якая развіваецца як адгалінаванне ўкраінскай мовы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Зноскі

  1. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Минская губерния: [в 2 ч.] / составил Генерального штаба подполковник И. Зеленский. — СПб.: Военная типография, 1864. — С. 115.