Ануфрый (Беразоўскі)
Ануфрый (Беразоўскі) | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
укр.: Онуфрій | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат багаслоўя[d] | ||||||
Дзейнасць | святар | ||||||
Імя пры нараджэнні | Арэст Беразоўскі | ||||||
Нараджэнне |
5 лістапада 1944 (78 гадоў) |
||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Мітрапаліт Ануфрый (свецкае імя Арэст Беразоўскі; нарадзіўся 5 лістапада 1944, в. Карытнэ, Выжныцкі раён, Чарнавіцкая вобласць) — украінскі праваслаўны дзеяч. З 17 чэрвеня 2014 года — Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1969—1972 гадах навучаўся ў Маскоўскай духоўнай семінарыі. 18 гадоў быў у браціі Троіца-Сергіевай Лаўры.
Пастрыжаны ў манаства ў 1971 годзе. У 1971 года рукапакладзены ў іерадыякана, у 1972-м — іераманаха, у 1980-м — ігумена, 1986-м — архімандрыта. У 1984 годзе прызначаны настаяцелем Спаса-Праабражэнскага храма Афонскага падворкі ў вёсцы Лукіно, у 1985-м — благачынным Свята-Троіца-Сергіевай Лаўры. У 1988—1990 гадах быў намеснікам Пачаеўскай Лаўры.
У 1990 годзе хіратанісаны ў епіскапа Чарнавіцкага і Букавінскага. Падчас расколу Украінскай царквы ў 1992 годзе адмовіўся падтрымаць аўтакефалію. У 1994 годзе ўзведзены ў сан архіепіскапа і прызначаны пастаянным членам Святога Сінода УПЦ. У 2000 годзе узведзены ў сан мітрапаліта. З 2009 года член Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы.
24 лютага 2014 года абраны на пасаду Месцаахоўніка Кіеўскай мітрапаліцкай катэдры ў сувязі з немагчымасцю ажыццяўляць выкананне абавязкаў прадстаяцеля мітрапалітам Уладзімірам, які памёр 5 ліпеня[1].
Зноскі
- ↑ Біяграфія новага зверхніка УПЦ МП(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2020. Праверана 27 студзеня 2020.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Выпускнікі Маскоўскай духоўнай акадэміі
- Кандыдаты багаслоўя
- Нарадзіліся 5 лістапада
- Нарадзіліся ў 1944 годзе
- Нарадзіліся ў Чарнавіцкай вобласці
- Кавалеры ордэна РПЦ свяціцеля Інакенція мітрапаліта Маскоўскага і Каломенскага II ступені
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 1 ступені
- Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
- Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Сергія Раданежскага 1 ступені
- Асобы
- Епіскапы Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата