Анушка Дэлон
Выгляд
| Анушка Дэлон | |
|---|---|
| фр.: Anouchka Delon | |
| | |
| Дата нараджэння | 25 лістапада 1990[1] (34 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Ален Дэлон |
| Маці | Rosalie van Breemen[d] |
| Прафесія | актрыса |
| IMDb | ID 1354819 |
Анушка Дэлон (фр.: Anouchka Delon; нар. 25 лістапада 1990, Ж’ян) — французская актрыса кіно, тэатра і тэлебачання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і французскага акцёра Алена Дэлона (1935—2024) і нідэрландскай мадэлі Разалі ван Брэмен. У Анушкі ёсць малодшы брат Ален-Фаб’ен Дэлон і два старэйшыя браты ад іншых сувязяў бацькі. Анушка — цётка супермадэлі Элісан Ле Борж.
У 12 гадоў яна дэбютавала на экране з бацькам у тэлевізійным фільме «Леў», адаптаванай экранізацыі рамана Жазефа Кеселя. З 2007 па 2010 год Анушка Дэлон навучалася ў Cours Simon у Парыжы. З 2011 года яна выступала са сваім бацькам на сцэне Тэатр Буф-Парызьен.
У 2015 годзе яна была ўдзельнікам ігравога шоу «Форт Баярд».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 22 ліпеня 2016.