Анфілада
Выгляд
Анфілада альбо анфіладная кампазіцыя — тып размяшчэння сумежных пакояў у інтэр'еры, калі міжпакаёвыя дзвярныя праёмы знаходзяцца па адной прамой лініі і ўтвараюць скразны праход.
Інтэр’ерныя анфілады жылых і парадных памяшканняў атрымалі шырокае распаўсюджанне ў архітэктуры барока і класіцызму. Манументальныя прасторавыя анфілады ўвасоблены ў структуры гарадоў, закладзеных у эпоху класіцызму. Разнастайнасць анфілад шырока выкарыстоўваецца ў сакральнай архітэктуры ўсіх культур.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кулагін А. М. Анфілада // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. — С. 135. — 727 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Анфілада