Апантаныя
Выгляд
Апантаныя | |
---|---|
«Апантаныя» — цыкл відэарэпартажаў пра грамадзянскую супольнасць у Беларусі, створаны беларуска-польскай здымачнай камандай у 2011—2013 гадах. У цыкл уваходзіць 18 рэпартажаў, якія даступныя на сайце YouTube.
Цыкл накіраваны на падтрымку і развіццё грамадзянскай супольнасці ў Беларусі з дапамогай відэаматэрыялаў. Яго назва — «Апантаныя» — азначае людзей адданых сваёй справе. Апантаных культурай, экалогіяй, сацыяльнай дапамогай і г.д. Цыкл паказвае грамадскіх актывістаў з розных гарадоў, рознага полу і ўзросту, людзей, якія хочуць зрабіць штосьці карыснае для грамадства[1]. У яго межах быў таксама арганізаваны конкурс відэагісторый пра грамадска актыўных жыхароў Беларусі: «Апантаныя грамадскай актыўнасцю»[2].
Спіс рэпартажаў[правіць | правіць зыходнік]
- «Апантаныя» нашым домам
- «Апантаныя» стрыт-артам
- «Апантаныя» традыцыяй
- «Апантаныя» птушкамі
- «Апантаныя» анёлы-ахоўнікі
- «Апантаныя» мастацтвам
- «Апантаныя» мы — дзецям
- «Апантаныя» Дзедзіч
- «Апантаныя» Мае сэнс
- «Апантаныя» пра катоў і сабак
- «Апантаныя» турнір нефармалаў
- «Апантаныя» Velogrodno
- «Апантаныя» Шаблі
- «Апантаныя» супраць смяротнага пакарання
- Апантаныя. Вікіпедысты
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]