Апошняя прамова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ісус кажа развітальную прамову адзінаццаці вучням, Дуча дзі Буанінсенья, 1308–1311

Апошняя прамова ці Развітальная прамова - прамова, з якой звяртаецца Ісус да адзінаццаці з Сваіх вучняў адразу ж пасля завяршэння Апошняй Вячэры ў Іерусаліме, у ноч перад Сваім распяццям. Запісана ў Евангеллі ад Яна, раздзелы 14-17.

Змест прамовы[правіць | правіць зыходнік]

Прамова, як правіла, дзеліцца на некалькі частак. У першай Ісус кажа вучням, што Ён адыходзіць да Айца, што Ён пашле Святога Духа, Які нанавучыць усяму вучняў. Ісус пакідае мір вучням і загадвае іх любіць адзін аднаго. Выраз адзінства любові паміж Ісусам і Яго Айцом з'яўляецца ключавой тэмай у прамове, гэтак сама гэта тычыцца і адносін паміж вучнямі, выяўляецца некалькімі паўторамі Новай запаведзі: "любіце адзін аднаго як Я палюбіў вас».

Наступная частка прамовы ўтрымлівае алегорыю Вінаградная лаза, якая паказвае Ісуса як вінаградную лазу (крыніца жыцця для супольнасці), а вучняў як галінкі, такім чынам паказваецца прыклад вучнёўства ў Евангеллях. Гэтае параўнанне ізноў падкрэслівае неабходнасць любові паміж вучнямі, але потым Ісус папярэджвае вучняў аб будучых пераследваннях: "Калі свет вас ненавідзіць, ведайце, што Мяне раней за вас зненавідзеў".

У заключнай частцы прамовы (Яна 17:1-26 ) Ісус моліцца за сваіх паслядоўнікаў і аб будучай царкве. Гэта самая доўгая малітва Ісуса ў любым з Евангелляў, і вядомы як Развітальная малітва ці Першасвятарская малітва. Ключавымі тэмамі малітвы з'яўляюцца ўслаўленне Айца і хадатайніцтва аб адзінстве вучняў праз любоў. Ісус моліцца да Айца, што Яго паслядоўнікі "хай будуць адзіныя, як Мы адзіныя" і што "каб любоў, якою Ты палюбіў Мяне, ў іх была; і Я ў іх».