Перайсці да зместу

Апошні маскаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Апошні маскаль
укр.: Останній москаль
Жанр камедыя
Стваральнік Мікола Куцык
Сцэнарыст
  • Мікола Куцык
  • Яраслаў Стэнь
  • Канстанцін Тузаў
  • Багдан Гацыляк
Рэжысёр Сямён Гораў
У ролях
  • Ігар Скрыпко
  • Юрый Гарбуноў
  • Уладзімір Гаранскі
  • Назар Задняпроўскі
  • Уладзімір Мікалаенка
  • Наталля Карэцкая
  • Галіна Безрук
Кампазітар Kozak System
Краіна  Украіна
Мова украінская
Колькасць сезонаў 2
Колькасць серый 32
Вытворчасць
Прадзюсар
Аператар Уладзімір Гуеўскі
Працягласць серыі 25 хвілін
Студыя «1+1 прадакшн»
Трансляцыя
Тэлеканал «1+1»
На экранах 14 красавіка 2015 — 28 красавіка 2017
Храналогія
За гэтым ідзе Вялікія Вуйкі[d]
Спасылкі
1plus1.ua/ostanniy-moskal
IMDb ID 4553866

«Апо́шні маска́ль» (укр.: Останній москаль) — украінскі камедыйны тэлесерыял, створаны Міколай Куцыкам і Аленай Васільевай. Прэм’ера адбылася на тэлеканале «1+1» 14 красавіка 2015 года; прэм’ера другога сезона «Апошні маскаль. Судны дзень» адбылася 18 красавіка 2016 года. Рэжысёр — Сямён Гораў, у галоўных ролях здымаліся Ігар Скрыпко, Юрый Гарбуноў, Уладзімір Гаранскі, Назар Задняпроўскі і Галіна Безрук.

Паводле сюжэту маскоўскі юнак Валера, бацька якога хаваецца ад расійскага следства і мафіі, шукае прытулку ў свайго дзядзькі, які жыве ў глухой гуцульскай вёсцы Вялікія Вуйкі ва Украіне.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Расійскі мільянер Дзмітрый Пятрук вымушаны ўцякаць з Масквы, бо яго пераследуе мафія і ФСБ. З меркаванняў бяспекі ён адпраўляе сына ў глухую ўкраінскую вёску Вялікія Вуйкі да ягонага стрыя Івана Петрука. З даўніх часоў Іван канфліктуе з братам і зусім не рады прыезду пляменніка, але пад ціскам аднавяскоўцаў вымушаны дазволіць яму застацца. На бяду ўсіх аднавяскоўцаў, маскоўскі мажор Валера закахаўся ў мясцовую красуню Ксенію і нечакана трапляе ў розныя перыпетыі…

У другім сезоне — «Судны дзень» — з’яўляецца новы вобраз, бацька Валеры Дзмітрый Пятрук. Ён вяртаецца ў родныя Вялікія Вуйкі, каб збудаваць тут курорт «Вукавель»…

24 снежня 2018 года тэлеканал «1+1» паведаміў пра пачатак здымак трэцяга сезона серыяла «Апошні маскаль. Вялікія Вуйкі».

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

  • Ігар Скрыпко — Валерый Іванавіч Пятрук, расійскі мажор украінскага паходжання[1].
  • Юрый Гарбуноў — Іван Пятрук, дзядзька Валеры
  • Уладзімір Гаранскі — Васіль Васілевіч Мікіцюк, староста вёскі Вялікія Вуйкі[2].
  • Назар Задняпроўскі — Штэфка, гуцульскі хлопец.
  • Уладзімір Мікалаенка — Бодзя, Іванаў кум.
  • Наталля Карэцкая — Марычка, жонка Бодзі.
  • Галіна Безрук — Ксенія, вясковая настаўніца[3].
  • Ірма Вітоўская — прадаўшчыца селькрамы[4].
  • Іван Шаран — Дзюнё, хлопец з Барыслава.
  • Таццяна Міхіна — Галіна (Гала), цётка Ксені
  • Вольга Сумская — Ганна (Гануся), мама Валеры
  • Станіслаў Баклан — Дзмітрый Пятрук, бацька Валеры
  • Лілія Нагорная — сакратарка

Зноскі

  1. «1+1» покажет, как выжить москвичу на Западной Украине в комедии «Останній москаль» (руск.). Obozrevatel (29 студзеня 2015). Праверана 4 мая 2019.
  2. Гутик, Олена. Юрій ГОРБУНОВ: «Для ролі у фільмі „Останній москаль“ перестав голитися і сів на висококалорійну дієту» (укр.). Високий Замок (9 красавіка 2015). Праверана 4 мая 2019.
  3. Тиха, Анастасія. Як «Останнього москаля» під Києвом зустрічали (укр.). Детектор медіа (15 ліпеня 2013). Праверана 4 мая 2019.
  4. Долженкова, Інна. «Останній москаль». За законами жанру (укр.). Детектор медіа (21 красавіка 2015). Праверана 4 мая 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]