Гуцулы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гуцулы
Hutsuly.jpg
Гуцулы. Пачатак 20 ст.
Саманазва

укр.: Гуцули

Сучасны арэал рассялення і колькасць

Усяго: 26,290
Flag of Ukraine.svg Украіна:
21,4 тыс. чал.[1].
Flag of Romania.svg Румынія:
3 890 чал.[2]
Flag of Russia.svg Расія:
108 чал. (пер. 2002)

Этнічныя мовы

украінская, румынская

Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі)

Пераважна Украінская Грэка-Каталіцкая Царква або праваслаўе, меншасць спавядае каталіцтва

Блізкія этнасы

Бойкі, лемкі

Гуцулы — этнаграфічная група ўкраінцаў. Жывуць на Гуцульшчыне (горных раёнах Івана-Франкоўскай і Чарнавіцкай абласцей, а таксама ў Рахоўскім раёне Закарпацкай вобласці) Украіны. Гавораць на гуцульскім дыялекце ўкраінскай мовы.

Асноўнымі заняткамі гуцулаў здаўна былі горна-пашавая жывёлагадоўля, лясныя промыслы, сплаў лесу па горных рэках. Земляробства (пераважна садоўніцтва і агародніцтва) мела другараднае значэнне. Былі развіты мастацкія промыслы (разьба і выпальванне па дрэве, вытворчасць скураных і медных вырабаў, ганчарства, ткацтва).

Паходжанне назвы[правіць | правіць зыходнік]

Адна група гісторыкаў (К.Мілеўскi, Л.Галембёўскi, Ю.Кажэнёўскi, І.Вагiлевiч, Ю.Федьковiч, О.Маргенбессэр, В.Поль) этнографаў і лінгвістаў даказвала цюркскае, палавецкае і печанежскае паходжанне назвы. Фалькларыст і этнограф А. Кольберг сцвярджаў, што гэта рэшткі розных качавых ордаў. С. Вітвіцкі звязваў назву гуцулаў з імем Гецтэлы — брата князя Вялікай Маравіі Расціслава або выводзіў яе ад гарулёў-гунаў. Я.Галавацкi, М.Казановiч, Е.Калужняўскi, I.Аганоўскi, I.Крып'якевiч, Гнацюк прытрымліваліся думкі, што назва гуцулы паходзіць ад малдаўскага словы Гоц, Гуц — разбойнік.

Львоўскі лінгвіст М. Худаш паказвае на заблытанасць розных тэорый паходжання слова і прапануе паходжання гуцулаў ад чалавека на імя Гуцул. Ён кажа: «Гуцулы маглі сваю назву ўспадкаваць ад нейкага, пiсьмова не засведчанага, адгалінавання славянскага насельніцтва».

Украінскі лінгвіст В. Чапленка, які ў сваім артыкуле «Паходжанне назвы гуцулаў», апублікаванай у 1-м томе «Гісторыі Гуцульшчыны» (Чыкага, 1975), прэтэнзійна заяўляў, што этымалогія назвы гуцул падобная да асецінскіх словаў «гуцул» і «гiлец» і далей, спасылаючыся на сваю Адыгейскую тэорыю, ён сцвярджае, што назва гуцул роднасная словам «гузік», «куцы» і да таго падобнае. Урэшце В. Чапленка робіць выснову, што ў назвы вельмі даўняе паходжанне.

Макс Фасмер прыводзіць думку Яна Развадоўскага пра тое, што слова трапіла ва ўкраінскую мову праз румынскаю і паходзіць з гоцкага «guta» — «гот».

Цікава, што ў мове баскаў ёсць слова «hucul», якое перакладаецца як «чалавек, які жыве ў пячоры».

Файл:Gutsul2001.PNG
Колькасць гуцулаў у рэгіёнах Украіны паводле перапісу 2001 года.

Антрапалагічныя асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Пераважна высокі рост (ці сярэдні), пераважна цёмныя валасы, хоць ёсць русыя, вочы часцей цёмныя (карыя), а блакітных, шэрых, светла-зялёных менш. Але гэтыя антрапалагічныя асаблівасці могуць быць следствам змешвання з іншымі народамі і дамінантнай уласцівасцю генаў адказных за цёмную афарбоўку вачэй і валасоў.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Культура гуцулаў мае падабенства да суседніх культур Паўднёва-Заходняй і Заходняй Украіны, асабліва да лемкаўскай і бойкаўскай. Гэтыя групы маюць падабенства да іншых славянскіх горных народаў. Ёсць пэўнае падабенства да валашскай культуры.

Гуцульскае адзенне[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons