Аптычны стол

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лазер на аптычным стале

Аптычны стол — устаноўка для правядзення аптычных эксперыментаў.

Агульныя ўяўленні[правіць | правіць зыходнік]

Аптычныя эксперыменты патрабуюць вельмі дакладнага і вібраўстойлівага выраўноўвання, Напрыклад, аптычныя восі лінз павінны быць строга выраўненыя. Для забеспячэння такіх ўмоў аптычныя сістэмы збіраюцца і ўсталёўваюцца на спецыяльных жорсткіх сталах, зробленых найчасцей са сталі.

Аптычныя сталы вырабляюць у выглядзе масіўных сталёвых пліт на ножках, якія часта абароненыя ад вібрацый спецыяльнымі пракладкамі або пнеўматычнымі паглынальнікамі вібрацый. Для мацавання аптычных элементаў на паверхні стала ёсць рашотка адтулін ад разьбы.

Аптычны стол у выглядзе рэйкі

Самыя простыя аптычныя сталы, напрыклад, тыя, што выкарыстоўваюцца ў школьных эксперыментах, маюць выгляд сталёвых рэек, да якіх мацуюцца аптычныя элементы, каб іх можна было перамяшчаць, змяняючы адлегласць паміж лінзамі, экранамі і іншымі элементамі аптычнай сістэмы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Романюк М. О., Крочук А. С., Пашук І. П. Оптика. — ЛНУ ім. Івана Франка, 2012. — 564 с.