Апуанскія Альпы
Выгляд
| Апуанскія Альпы | |
|---|---|
| італ. Alpi Apuane | |
| 44°08′01″ пн. ш. 10°12′52″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Рэгіён | Таскана |
| Горная сістэма | Апеніны |
| Перыяд утварэння | Трыяс |
| Найвышэйшая вяршыня | Монтэ-Пізаніна |
| Вышыня | 1946 м |
Апуанскія Альпы (італ.: Alpi Apuane) — горны хрыбет у Італіі, у паўночнай Таскане. Частка сістэмы Апенінскіх гор.
Апуанскія Альпы сфармаваліся ў сярэдзіне трыясавага перыяду, некалькі раней, чым астатняя частка Апенін. Тут шырока распаўсюджаны карставыя формы рэльефу, а таксама мармуровыя скалы (знакаміты карарскі мармур, які лічыцца адным з найкаштоўнейшых гатункаў у свеце).
Найвышэйшы пункт хрыбта — пік Монтэ-Пізаніна (1946 м).